Лукашэнка надаў званне “Народны паэт Беларусі” аўтару тэксту дзяржаўнага гімна Карызну

11 снежня, Позірк. Аб наданні ганаровых званняў і дзяржаўных узнагарод “прадстаўнікам розных сфер дзейнасці” паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Адпаведны ўказ ён падпісаў 11 снежня.
У лік адзначаных увайшоў член праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Карызна. Яму Лукашэнка надаў званне “Народны паэт Беларусі”.
Паводле даных “Радыё Свабода”, гэта першы выпадак, калі Лукашэнка прысвойвае ганаровае званне “Народны паэт Беларусі”.
Раней такое званне атрымалі Янка Купала (1925), Якуб Колас (1926), Пятрусь Броўка (1962), Аркадзь Куляшоў і Максім Танк (1968), Пімен Панчанка (1973), Ніл Гілевіч (1991), Рыгор Барадулін (1992).
Карызна — аўтар мадыфікаванага тэксту гімна БССР аўтарства Міхаіла Клімковіча, які Лукашэнка ў 2002 годзе сваім указам зацвердзіў у якасці новага дзяржаўнага гімна. Карызна перапрацаваў тэкст Клімковіча, прыбраўшы адтуль спасылкі на Уладзіміра Леніна і камуністычную партыю.
Карызну 86 гадоў. Раней ён атрымаў званне Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), ордэн Францыска Скарыны (2002), званне Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (2008).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



