Мінск 23:37

Беларускі народ заслугоўвае свабодных і справядлівых выбараў — прадстаўнік ЕС

Святлана Ціханоўская (злева) і Кая Калас на адкрыцці выставы "галасы з турмы: мастацтва як супраціў" 11 снежня 2024 года ў Бруселі
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

12 снежня, Позірк. “Беларускі народ заслугоўвае свабодных і справядлівых выбараў. Ён заслугоўвае справядлівасці і жыцця без страху”, — заявіла новы вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Кая Калас.

11 снежня ў рамках Дзён Беларусі ў Брусэлі кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі, якая ў 2021-2024 гадах узначальвала ўрад Эстоніі, сустрэлася са Святланай Ціханоўскай, каб “прадэманстраваць салідарнасць” з палітвязнямі і іх сем’ямі.

Паводле паведамлення прэс-службы Ціханоўскай, беларускі дэмакратычны лідар падкрэсліла, што разлічвае на моцнае лідарства Калас: “Еўропе патрэбная рашучасць для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі і Украіны, для процідзеяння тыраніі”.

Бакі абмеркавалі дапамогу беларускаму народу і спосабы ціску на рэжым, адзначае прэс-служба.

Гл. таксама:

Ціханоўская абмеркавала з патэнцыйнай кіраўніцай дыпламатыі ЕС стратэгію па Беларусі

Падзяліцца: