Канапацкая падала ў ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты

13 снежня, Позірк. Былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая падала дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, паведамляе прэс-служба Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Канапацкая стала чацвёртым прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду, якія падалі дакументы ў ЦВК. Пакуль гэтага не зрабіў толькі Аляксандр Лукашэнка.
11 снежня дакументы падаў старшыня праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч. Перад ім у той жа дзень неабходныя паперы ў ЦВК занёс кіраўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк. Напярэдадні гэта зрабіў лідар Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў.
Тэрмін падачы дакументаў заканчваецца 21 снежня.
У пералік неабходных папер уваходзяць пісьмовая заява патэнцыйнага кандыдата, біяграфічныя звесткі, даныя пра адукацыю і месца працы, дэкларацыі аб даходах і маёмасці — яго, а таксама мужа (жонкі), паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку.
Згодна з Выбарчым кодэксам, “асоба, вылучаная кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і якая стварыла выбарчы фонд, прадстаўляе ў Цэнтральную камісію фінансавую справаздачу аб расходаванні сродкаў гэтага фонду ў тэрмін, вызначаны ч. 14 ст. 481 гэтага кодэкса” (не пазней як на пяты дзень пасля заканчэння тэрміну вылучэння).
Рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата будзе прымацца пры наяўнасці згаданых дакументаў, а таксама пратаколаў абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій, якія пацвярджаюць наяўнасць не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў, сабраных за вылучэнне.
Сёмая прэзідэнцкая кампанія (асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня 2025 года) праходзіць пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы звяртаюць увагу на імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5–7 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУлады Мінска ўвязалі падвышэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце з ростам выдаткаў прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа два тыдні на аб'ектах АПК згарэў трактар, яшчэ адзін сур'ёзна пашкоджаны, агнём знішчана 126,5 т саломыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на 4-е месца ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасці, год таму яна была лідарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Мінску здзейснілі больш за 6,5 млн паездак на арэндных электрасамакатах — дырэктар шэрынгавай кампанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка