Лукашэнка адправіўся ў Аман
14 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 14 снежня адправіўся ў Аман.
Паводле інфармацыі неафіцыйнага тэлеграм-канала яго прэс-службы, запланаваныя перагаворы з аманскім султанам Хайсамам бен Тарэкам аль Саідам. Бакі маюць намер абмеркаваць “стан і перспектывы развіцця стасункаў, кірункі, па якіх можна надаць дадатковы імпульс двухбаковай супрацы”.
Акрамя таго, адбудзецца абмен думкамі па “актуальным міжнародным парадку дня”.
Упершыню Лукашэнка пабываў у Амане ў 2007 годзе. З таго часу, як сцвярджаецца, краіны “істотна нарасцілі нарматыўна-прававую базу двухбаковай супрацы, адбыліся знакавыя візіты на высокім узроўні, сумесная праца вядзецца ў цэлым шэрагу сфер”.
“Асноўная ўвага ў ходзе візіту будзе нададзеная пытанням гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, — гаворыцца ў паведамленні. — Гаворка пра пашырэнне тавараабароту, развіццё супрацы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы і па іншых кірунках, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс”.
Віншуючы 18 лістапада кіраўніка гэтай дзяржавы на Аравійскім паўвостраве і народ краіны з Нацыянальным днём, Лукашэнка заявіў, што разлічвае на асабістую падтрымку султана “ў рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей па пашырэнні тавараабароту, прамысловага партнёрства з акцэнтам на сумесныя вытворчасці, распрацоўцы транспартна-лагістычных маршрутаў і інвестыцыйных праектаў, нарошчванні супрацы ў галіне інфармацыйных тэхналогій і гуманітарных сферах”.
“Буду вельмі рады сустрэцца з вамі для абмеркавання перспектыў развіцця нашых стасункаў”, — адзначыў ён тады.
14 кастрычніка прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы ў Маскаце з віцэ-прэм’ерам па справах Савета міністраў Амана Саідам Фахадам бен Махмудам аль-Саідам выказаў спадзеў на “ўзмацненне гандлёва-эканамічных сувязяў” паміж краінамі.
“Беларусь і Аман знаходзяцца ў рэгіёнах, дзе адбываюцца досыць складаныя працэсы. Аман грае важную ролю ў гарантаванні рэгіянальнай бяспекі, выступае з міратворчымі місіямі ў блізкаўсходнім рэгіёне. Беларусь, са свайго боку, таксама выступае за больш хуткае вырашэнне ўсіх канфліктаў выключна мірным шляхам”, — сказаў Галоўчанка.
Чыноўнік заявіў пра “вельмі вялікую” адкрытасць і гатоўнасць да развіцця двухбаковых стасункаў” ва ўсіх сферах — палітычнай, міжпарламенцкай, гандлёва-эканамічнай”.
Паводле яго слоў, у стратэгіях развіцця Беларусі і Амана маюцца сферы, у якіх дзве краіны могуць “выдатна дапаўняць” адна адну. Для Амана, сцвярджае прэм’ер, прыярытэтамі з’яўляюцца “прамысловае развіццё, развіццё ўласнай апрацоўчай прамысловасці, вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, перапрацоўка прадуктаў харчавання”. “Усё гэта Беларусь можа прапанаваць нашым аманскім сябрам з улікам таго няпростага шляху, які мы прайшлі”, — адзначыў Галоўчанка.
“Са свайго боку, нам трэба тое, што ўжо выдатна развіта ў Амана: гэта лагістыка, рээкспарт тавараў, функцыянаванне свабодных эканамічных зон, развіццё нафтаперапрацоўкі і хімічнай прамысловасці. Таму поле для сумеснай дзейнасці проста велізарнае”, — дадаў прэм’ер.
Падчас візіту быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, уключаючы мемарандумы аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і ўпраўленнем рынку капіталу Амана, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі і Міністэрствам гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Амана, а таксама паміж МАРГ Беларусі і ўпраўленнем па абароне правоў спажыўцоў Амана.
З султанам Амана, які з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і ўрада, Галоўчанка, мяркуючы па паведамленнях прэс-службы ўрада Беларусі, падчас візіту не сустракаўся.
Паводле даных Міністэрства замежных спраў, у 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Аманам складаў 1,5 млн долараў (беларускі экспарт — 0,9 млн). У аснове паставак з Беларусі тады ляжалі калійныя ўгнаенні і прадукты харчавання. Актуальнай інфармацыі на сайце МЗС не выкладзена.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка26 студзеня Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка