Латушка абмеркаваў з прадстаўнікамі МЗС Францыі прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці
14 снежня, Позірк. Пытанне прыцягнення Аляксандра Лукашэнкі і “яго саўдзельнікаў” да адказнасці абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Францыі 13 снежня ў Парыжы.
Паводле інфармацыі ў тэлеграм-канале палітыка, адбыліся сустрэчы з дырэктарам прававога дэпартамента французскага МЗС Дыега Каля, яго намесніцай Сандрын Барб’е, а таксама намеснікам дырэктара дэпартамента кантынентальнай Еўропы Бэнжаменам Рорыгам.
Латушка, як паведамляецца, “прадставіў інфармацыю пра масавыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і злачынствы супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюцца прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да беларускага народа”. Ён выклаў французскім дыпламатам “прававыя абгрунтаванні магчымага выкарыстання інструментаў” Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе для прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да адказнасці.
Беларускі палітык таксама заявіў пра важнасць таго, каб быў падтрыманы зварот урада Літвы ў МКС “аб пачатку расследавання сітуацыі ў Беларусі”.
На сустрэчы з Рорыгам намеснік кіраўніцы АПК “прадметна абмеркаваў” сітуацыю ў Беларусі і працу беларускіх дэмакратычных інстытутаў. Асаблівая ўвага, як адзначаецца, была нададзеная “падыходам да вызвалення палітвязняў”.
Латушка заявіў пра несамастойнасць Лукашэнкі, яго “няздольнасць змяніць унутраную і знешнюю палітыку” краіны — праз тое, што пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе ён “вырашыў падзяліцца ўладай не з беларускім народам, а з Крамлём”.
“Лукашэнка выдатна ўсведамляе, што неабходна зрабіць для зняцця санкцый: спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў, спыніць падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны, гібрыдную вайну супраць ЕС, а таксама расследаваць захоп грамадзянскага самалёта і прыцягнуць вінаватых да адказнасці за гэты акт дзяржаўнага тэрарызму”, — заявіў намеснік кіраўніцы АПК.
Палітык у чарговы раз заявіў пра “важнасць захавання стратэгіі далейшага ціску на рэжым Лукашэнкі”. Ён звярнуў увагу французскіх суразмоўцаў на тое, што рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацніліся напярэдадні чарговых выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года. Латушка абмеркаваў з дыпламатамі “непрызнанне выбарамі таго фарсу, які ладзіць Лукашэнка ў Беларусі”.
“Бакі пагадзіліся, што няма падстаў лічыць, што тое, што адбываецца ў Беларусі, можа разглядацца ў якасці рэальных выбараў, якія адпавядаюць дэмакратычным стандартам”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што прадстаўнікі Францыі запэўнілі намесніка кіраўніцы АПК у падтрымцы беларускага народа з боку Парыжа.
“Асобна Павел Латушка ініцыяваў абмеркаванне пытання аб тым, якім чынам будзе прадстаўленая пазіцыя дэмакратычнай большасці беларускага грамадства ў выпадку пачатку перамоў па сітуацыі ва Украіне, у якіх, безумоўна, будуць браць удзел Еўрапейскі саюз і Францыя як краіна, якая з’яўляецца адным з лідараў ЕС. Павел Латушка адзначыў важнасць [таго, каб] не дапусціць выкарыстання Беларусі ў якасці разменнай карты падчас магчымых перамоў”, — адзначае тэлеграм-канал палітыка.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Прызнанне купалаўцаў “экстрэмістамі” — пацверджанне таго, што рэжым баіцца беларускай культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка з пачатку года выраслі на 43,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў у першай дэкадзе снежня была ў 1,5 раза вышэйшай, чым у гэты перыяд год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах працягваюць расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаМіністры замежных спраў краін ЕС абмяркуюць сітуацыю ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 20,5% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+