Дзве непаўналетнія загінулі ў аўтааварыі ў Віцебскай вобласці, яшчэ тры чалавекі ў бальніцы

14 снежня, Позірк. Два чалавекі загінула, яшчэ тры апынулася ў бальніцы ў выніку аўтамабільнай аварыі ўвечары 14 снежня ў Віцебскай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Трагедыя адбылася на 140-м кіламетры дарогі Р-15 (Крычаў — Лепель, у прэс-рэлізе памылкова названая Орша — Горкі). Паводле папярэдняй інфармацыі МУС, 20-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” не даў рады кіраванню, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
Дзве дзяўчыны 14 і 17 гадоў памерлі. Кіроўца і яшчэ дзве пасажыркі (16 і 38 гадоў) атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.
“На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група”, — паведамляе ведамства.
МУС у чарговы раз рэкамендавала кіроўцам “выбіраць бяспечную хуткасць, не здзяйсняць рэзкіх манеўраў”, усім, хто знаходзіцца ў салоне, трэба прышпільвацца рамянямі бяспекі.

- ГрамадстваУ Гродне і Нарачы мінулым днём зафіксаваныя тэмпературныя рэкордыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка


