Мінск 00:28

За суткі ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

15 снежня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 14 снежня да 6:00 15 снежня) ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Усе смяротныя выпадкі зафіксаваныя ў Мінскай вобласці.

Пенсіянер 1959 года нараджэння загінуў у Пухавіцкім раёне, пенсіянер 1961 г. н. — у Маладзечанскім раёне, мужчына 1965 г. н. — у Лагойскім раёне.

З пачатку 2024 года ў Беларусі адбылося 5.936 пажараў — на 7,9% больш, чым за той жа перыяд 2023-га (5.502). Загінула 514 чалавек (+8,2%, 475), траўмавана 589 (+15,7%, 509).

Падзяліцца: