Выйшла на волю Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай на выбарах 2020 года

15 снежня, Позірк. Палітзняволеная Антаніна Канавалава, давераная асоба Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, выйшла на волю. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” яе маці Ганна Канавалава, якая знаходзіцца ў эміграцыі з двума ўнукамі.
“Дзеці так моцна сумавалі па маме. Кожнае іх слова, кожная слязінка ў вачах разбівалі сэрца, але я заўсёды верыла, што гэты дзень надыдзе. Дзеці павінны быць побач са сваёй мамай — абдымаць іх, чуць іх смех і быць апорай у жыцці. Дзякуй усім, хто падтрымліваў нас увесь гэты час, чые малітвы, словы і добрыя думкі былі з намі. Мы не забудзем вашай дабрыні ніколі. Цяпер я проста шчаслівая. Мая дачка дома”, — напісала маці палітзняволенай.
Пасля затрымання 6 верасня 2020 года Канавалава была прыгавораная да 5,5 года пазбаўлення волі паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Жанчыну абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала “Армія з народам” і ва ўдзеле ў руху Сяргея Ціханоўскага “Краіна для жыцця”.
Унесеная ў спісы датычных да “экстрэмісцкай дзейнасці” і “тэрарыстычнай дзейнасці”.
Атрымала ў зняволенні інваліднасць трэцяй групы па зроку.
Ганна Канавалава не паведаміла пра прычыну вызвалення дачкі. Верагодна, яна была памілаваная.
Па крымінальнай справе праходзіў таксама муж Канавалавай Сяргей Ярашэвіч. Паводле тых жа артыкулаў ён быў асуджаны на 5,5 года зняволення. Пазней яго прыгаварылі яшчэ да 9 месяцаў пазбаўлення волі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
9 снежня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што падпісаны ўказ аб памілаванні яшчэ 29 асоб, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”. Сцвярджаецца, што ўсе яны “раскаяліся ва ўчыненым і звярнуліся з хадайніцтвам аб памілаванні”. Сярод іх 11 жанчын і 18 мужчын; 6 чалавек ва ўзросце да 25 гадоў, тры пенсіянеры; 15 чалавек з хранічнымі захворваннямі, два інваліды.
Гэта сёмая хваля памілаванняў за апошнія паўгода. На пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра вызваленне яго “цяжкахворых апанентаў”, пасля чаго стала вядома пра выхад на волю 18 палітвязняў. Пазней ён падпісаў пяць указаў аб памілаванні асуджаных за “злачынствы пратэстнай” або “экстрэмісцкай скіраванасці” (на падставе ўказа ад 16 жніўня вызвалена 30 чалавек, 4 верасня — 30, 16 верасня — 37, 7 лістапада — 31, 20 лістапада — 32).
Такім чынам, за гэты час памілавана 207 чалавек.

- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка


