Лукашэнка памілаваў 30 грамадзян, асуджаных па палітычных матывах (дапоўнена)
16 жніўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
Сцвярджаецца, што “ўсе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязацельства весці правапаслухмяны лад жыцця”. Кантроль за “выкананнем такіх абавязацельстваў” па даручэнні Лукашэнкі “забяспечыць Міністэрства ўнутраных спраў”.
“Падпісаны акт аб памілаванні — фактычна шанец гэтым асобам рэабілітавацца перад дзяржавай і грамадствам”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
За апошнія два тыдні на волю выйшла не менш за 12 палітвязняў, паведамляў праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM. Праваабаронцы не выключалі, што вызваленне адбылося ў рамках “другой хвалі амністыі”.
Як паведамлялася 12 жніўня, прапагандыст Юрый Васкрасенскі тэлефанаваў сваякам палітвязняў, каб “прымусіць пісаць прашэнні аб памілаванні” на імя Лукашэнкі.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, палітвязняў агітавалі прасіць аб памілаванні “ў месцах пазбаўлення волі па ўсёй краіне”.
На пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі пра выхад 18 палітвязняў, якое адбылося пасля заявы Лукашэнкі аб вызваленні “вельмі цяжкахворых” апанентаў. Адразу ж стала вядома, што адзін з іх — асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, імёны астатніх не называліся. Пасля з’явілася інфармацыя аб выхадзе на волю Дар’і Лосік, Тамары Астрэйка, Святланы Лупач, Кацярыны Мадзянковай і Паліны Палавінка. Усе жанчыны ўтрымліваліся ў папраўчай калоніі № 4 у Гомелі. У персанальных картах на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна” адзначана, што яны вызваленыя па амністыі або памілаванні.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала паведаміў, што пасля заявы Лукашэнкі было вызвалена 14 чалавек.
Для вызвалення хаця б людзей з гуманітарнага спісу дэмакратычныя сілы будуць выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы, заявіла Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю DW, адказваючы на пытанне, чаму ў нядаўнім гучным абмене паміж ЗША, Германіяй і Расіяй не было беларускіх палітвязняў.
Сярод магчымых варыянтаў яна згадала “bad guys” (“дрэнныя хлопцы”. — “Позірк”.) або краіны, якія яшчэ маюць зносіны з Лукашэнкам”. На думку палітыка, яны могуць быць выкарыстаныя для ціску на Лукашэнку, каб ён вызваліў хаця б людзей з т. зв. гуманітарнага спісу. Гэта людзі, “якія паміраюць, гэта людзі з хваробамі, з ракам, з цяжкімі сітуацыямі”, сказала палітык.
“Я думаю, што Лукашэнка трымаецца за палітвязняў. Ён мяркуе, што, нават адпусціўшы аднаго, пяцёх, ён страціць свой твар дыктатара, — адзначыла Ціханоўская. — Ён не хоча ісці нават на гэтыя саступкі, нават якія абумоўленыя гэтымі гуманітарнымі памкненнямі. Тут, вядома, патрэбны комплексны падыход, гэта робіцца толькі праз ціск. Угаварыць? Ну немагчыма. Заклікаць да гуманізму-немагчыма. Вось былі выпушчаныя 18 чалавек нядаўна. < … > І за гэты ж тыдзень 72 затрымалі. Гэта апошняя апора легітымнасці ў яго вачах”.
Беларускія дэмакратычныя сілы склалі “гуманітарны спіс” палітвязняў, якія павінны быць неадкладна вызваленыя. Туды ўвайшло 16 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 91 з цяжкімі захворваннямі, 65 пенсіянераў, 10 чалавек з псіхічнымі разладамі, 23 непаўналетніх, а таксама не менш за пяць сем’яў, у якіх у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца абодва бацькі.
На 16 жніўня праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.378 чалавек. У рэальнасці іх значна больш.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ "Белтэлекама" самая вялікая ў Еўропе пляцоўка інтэрактыўнага ТБ, сцвярджае намеснік кіраўніка прадпрыемстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДабравольскі: Замест абвінавачванняў супраць "Платформы 2025" рэкамендуем правесці справядлівыя выбарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за 60% знешнегандлёвага тавараабароту Беларусі прыпадае на РасіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+