ДАІ больш за 40 разоў прыцягвала да адказнасці кіроўцу маршруткі, якая трапіла ў аварыю ў Валожынскім раёне — МУС
16 снежня, Позірк. Кіроўца маршрутнага таксі, што трапіла ў аварыю раніцай 16 снежня ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць), “прыцягваўся за парушэнні адміністрацыйнага заканадаўства па лініі ДАІ больш як 40 разоў”, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што ў дачыненні да дырэктара кампаніі, якой належыць маршрутка, складзены адміністрацыйны пратакол “за допуск да эксплуатацыі транспартнага сродку з няспраўнасцямі, пры якіх забараняецца ўдзел у дарожным руху”.
Ведамства выказала здагадку, што “спадарожнай прычынай здарэння” мог стаць “гранічны знос задніх шын мікрааўтобуса”. “Вышыня пратэктара склала 2 мм пры дазволеных сама меней 4 мм”, — тлумачыцца ў паведамленні МУС.
На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група. Там жа пабываў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
Аварыя адбылася каля 9 гадзін раніцы на 27-м кіламетры аўтадарогі, якая вядзе з аграгарадка Пяршаі ў Нясвіж праз гарадскі пасёлак Івянец. Паводле інфармацыі МУС, 66-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, што рухалася ў бок Івянца, не даў рады кіраванню і з’ехаў у кювет. Аўтамабіль перакуліўся.
Ведамства паведаміла, што ў выніку аварыі шпіталізавана восем чалавек, пазней Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла, што пацярпелых шасцёра.
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, агулам у маршрутцы было дзевяць пасажыраў. Акрамя таго, што ў аўтамабіля былі зношаныя шыны, СК звярнуў увагу на пасажырскія сядзенні ў салоне, якія не былі абсталяваныя рамянямі бяспекі.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства16 снежня зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПаменшыць запасы прампрадукцыі на складах атрымалася толькі ў дзвюх абласцях Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца сем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЗавочны працэс над эканамістам Данейкам пачнецца 23 снежня ў МінгарсудзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Анонсы падзей на 16 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці ў Беларусі назіраецца чацвёрты месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 19,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка