Мужчына загінуў падчас валкі лесу ў Брагінскім раёне — СК

13 лютага, Позірк. У Верхняслабодскім лясніцтве (Брагінскі раён Гомельскай вобласці) падчас валкі лесу загінуў работнік, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, на 45-гадовага мужчыну ўпала спілаваная асіна. Ён памёр у бальніцы, так і не прыйшоўшы ў прытомнасць.
Абставіны здарэння праверыць Брагінскі раённы аддзел СК. Адзначаецца, што “асаблівая ўвага” будзе нададзеная “высвятленню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі гібелі работніка”.
На фоне здарэння ведамства нагадала “пра неабходнасць выканання правілаў тэхнікі бяспекі і аховы працы”.
Пра гібель мужчын пры валцы лесу СК паведамляў 11 і 17 снежня 2024 года. Тыя надзвычайныя здарэнні адбыліся ў Быхаўскім (Магілёўская вобласць) і Лунінецкім (Брэсцкая вобласць) раёнах.

- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка