Лукашэнка зноў запрасіў у Мінск эміра Катара

18 снежня, Позірк. Агульныя погляды на “традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, неабходнасць захавання культурнай спадчыны і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі народаў” Беларусі і Катара адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні эміру гэтай арабскай дзяржавы шэйху Таміму бен Хамаду аль-Тані, яго намесніку шэйху Абдале бен Хамаду аль-Тані і катарскаму народу з Нацыянальным днём.
“У нашай краіне высока цэняць дасягненні катарскага кіраўніцтва, дзейнасць якога накіравана на ўстойлівае развіццё сваёй дзяржавы, умацаванне дабрабыту яго насельніцтва і захаванне парадку на роднай зямлі”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
Паведамляецца, што Лукашэнка запрасіў эміра Катара наведаць Мінск “у цёплы сезон, з траўня да верасня 2025 года”, і “вітаў гатоўнасць шэйха прыбыць у Беларусь з візітам”, каб “абмеркаваць крокі для павышэння дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва”.
Паводле слоў Лукашэнкі, паміж Беларуссю і Катарам “склаліся адносіны сапраўднага сяброўства і даверу”, пра што сведчаць “актыўныя міждзяржаўныя кантакты на ўсіх узроўнях, плённая сумесная праца ўрадаў па розных напрамках, узаемная падтрымка на міжнароднай арэне”.
У віншаванні катарскага эміра ў 2022 годзе Лукашэнка падкрэсліваў, што Беларусь імкнецца развіваць узаемадзеянне з Катарам па розных напрамках, уключаючы сферы гандлю, інвестыцый, харчовай бяспекі і перадавых тэхналогій. Ён запрасіў кіраўніка арабскай дзяржавы наведаць Беларусь “у любы зручны для яго час”.
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 16 студзеня 1996 года. У 2001–2008 і 2010–2018 гадах амбасадары Беларусі ў ААЭ былі акрэдытаваныя ў Катары па сумяшчальніцтве. Цяпер амбасадар Беларусі ў Катары не прызначаны. Амбасада Беларусі ў Досе працуе з 2014 года. З лістапада 2019-га функцыянуе амбасада Катара ў Мінску, дзяржава прадстаўлена на ўзроўні часовага паверанага ў справах.
Актуальныя даныя па гандлі з Катарам адсутнічаюць. У 2020 годзе, паводле даных МЗС Беларусі, зафіксавана значнае зніжэнне тавараабароту: да 2 млн 139,7 тыс. долараў супраць 4 млн 907 тыс. у 2019-м (на 47,7%).
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаМінск прапануе Бенгазі супрацоўніцтва ў перапрацоўцы нафты і збожжаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за амаль паўгода колькасць спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка працягвае ператвараць Беларусь у ізгоя — Вячорка пра інфармацыю СМІ аб магчымым абмежаванні выдачы амерыканскіх візМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2024 годзе за мяжой працаўладкавалася 112 тыс. беларусаў — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць загінуўшых на вытворчасці ў стане ап'янення вырасла за год у 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка