Беларускія вайскоўцы трэніруюцца ў Іране разам з прадстаўнікамі КВІР

18 снежня, Позірк. У правінцыі Бушэр на поўдні Ірана 16 снежня пачаўся сумесны тыднёвы лагер па парашутным спорце, у ім прымаюць удзел “элітныя каманды” Узброеных сіл ісламскай дзяржавы і беларускай арміі, паведамляе выданне Tehran Times.
Адзначаецца, што шэсць каманд вайсковых парашутыстаў з абедзвюх краін “прымаюць удзел у серыі спаборніцтваў, накіраваных на ўмацаванне дружбы і абмен каштоўным вопытам”.
У склад каманд уваходзяць члены Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), Сіл правапарадку, Ваенна-марского флоту і дзве каманды сухапутных войск іранскага войска, а таксама іх беларускія калегі, адзначаецца ў публікацыі. Яны “ўдзельнічаюць у розных парашутных вучэннях і спаборніцтвах, дзеляцца прыёмамі і стратэгіямі для паляпшэння сваіх навыкаў”.
Выданне цытуе намесніка начальніка фізічнай падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі палкоўніка Дзмітрыя Рабінскага, які адзначыў, што “гэтае партнёрства не толькі ўмацуе ваенныя сувязі, але і павысіць аператыўныя магчымасці ў паветраным і марскім сцэнарыях”.
Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) быў створаны аяталой Хамейні пасля рэвалюцыі 1979 года для абароны Ірана ад унутраных і знешніх пагроз, у тым ліку ад спробы змены рэжыму звонку.
З таго часу КВІР дзейнічае незалежна ад рэгулярнай арміі краіны ў цесным супрацоўніцтве з аяталой.
КВІР падзелены на пяць галінаў: сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы, ваенна-марскія сілы, “Басідж” (дабраахвотнае апалчэнне, якое падаўляе іншадумства і сочыць за захаваннем маральных ісламскіх норм) і сілы “Кудс” (сакрэтная разведвальная служба, якая праводзіць аперацыі ў іншых краінах, часта падтрымліваючы мясцовыя ўзброеныя групы).
Звязанымі з КВІР называюць групоўкі “Хізбала” ў Ліване і ХАМАС на палесцінскіх тэрыторыях, а таксама атрады паўстанцаў-хусітаў у Емене.
15 красавіка 2019 года Дзяржаўны дэпартамент ЗША прызнаў КВІР тэрарыстычнай арганізацыяй.
Недалёка ад горада Бушэр знаходзіцца ўзведзеная Расіяй пры актыўным удзеле спецыялістаў з Беларусі і Украіны атамная электрастанцыя, першы блок якой быў падключаны да сеткі ў верасні 2011 года. Яго афіцыйная перадача Расіяй Ірану адбылася ў верасні 2013 года. 10 лістапада 2019 года пачалося будаўніцтва другога энергаблока. Плануецца, што другі і трэці блокі Бушэрскай АЭС будуць уведзеныя ў эксплуатацыю ў 2025 і 2027 годзе адпаведна.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


