У Віцебску загарэўся храм стараверскай абшчыны

18 снежня, Позірк. Пра ўзгаранне ў царкве на вуліцы 3-я Азіна ў Віцебску паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Сігнал аб пажары паступіў у ведамства 18 снежня, у 15:15 ратавальнікі выехалі на месца здарэння, адзначае МНС.
Па прыбыцці, як паведамляецца, было выяўлена “шчыльнае задымленне ўнутры царквы”.
У 15:31 ведамства адсправаздачылася пра лакалізацыю пажару і адсутнасць пацярпелых. Пазней стала вядома пра ліквідацыю ўзгарання.
Пажар адбыўся ў Храме Успення Прасвятой Багародзіцы Віцебскай паморскай стараверскай абшчыны. Царква пабудавана ў 1930-я гады, у 1954 годзе перабудавана, у 1990-я абкладзена цэглай. Належыць Дрэўлеправаслаўнай Паморскай Царкве (сучасная афіцыйная назва шлюбнай паморскай згоды стараабраднікаў, якія не прымаюць святарства).
Увечары 13 снежня ў гандлёвым цэнтры “Беларусь” у Віцебску адбыўся пажар, ахопленая агнём плошча дасягнула 2 тыс. квадратных метраў. 90 ратавальнікам спатрэбілася больш за чатыры гадзіны і 21 адзінка тэхнікі, каб справіцца са здарэннем. З будынка эвакуіравалі больш за 200 чалавек.
14 снежня Следчы камітэт паведаміў пра пачатак крымінальнай справы па факце пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры “Беларусь”. Следства вядзецца паводле ч. 2 ст. 304 КК (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне ўрону ў буйным памеры).
Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што на 15 снежня налічвалася 20 пацярпелых, з якіх 16 шпіталізаваны ў дзень пажару, чатыры чалавекі звярнуліся пасля па псіхалагічную дапамогу. Адна жанчына знаходзілася ў рэанімацыі ў цяжкім стане, яна была падключана да апарата ШВЛ.
16 снежня стала вядома аб затрыманні падазраваных у парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў гандлёвым цэнтры “Беларусь”. Пасля нарады на тэму пажару ў кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя Крутога міністр унутраных спраў Іван Кубракоў наведаў падазраваных у Першамайскім РАУС. У якім горадзе яны знаходзяцца і колькі іх, не паведамлялася.
Па стане на 18 снежня ў бальніцах застаецца дзевяць пацярпелых пры пажары ў ГЦ “Беларусь”. Адна жанчына па-ранейшаму знаходзіцца ў цяжкім стане.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства