Разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі перанесены на 26 лютага

19 снежня, Позірк. Тбіліскі гарадскі суд зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі.
Новая дата — 26 лютага 2025 года, паведаміў “Позірку” Кісляк.
Гэта ўжо чацвёрты перанос: першы быў з 30 кастрычніка на 11 лістапада, другі — на 25 лістапада, трэці — на 18 снежня.
Праваабаронца, паводле яго слоў, чакаў, што зараз будзе прынята рашэнне, але суддзя палічыў неабходным вывучыць справу ў сувязі з далучэннем да яе новых дакументаў.
Дадаткова Кісляк прадставіў інфармацыю Камітэта ААН па правах чалавека аб катаваннях, парушэннях права на справядлівае судовае разбіральніцтва і смяротным пакаранні ў Беларусі. У прыватнасці, апісваўся кейс Уладзіслава Кавалёва, расстралянага паводле прыгавору суда, які абвінаваціў яго ў саўдзеле ў тэракце ў Мінскім метро 11 красавіка 2011 года. “Гэтыя матэрыялы раней былі прадстаўлены на англійскай мове, але ў МУС іх не пераклалі, і я прынёс натарыяльна завераны пераклад на грузінскую”, — патлумачыў праваабаронца.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама:
У Грузіі першая беларуская сям’я вычарпала судовыя варыянты абскарджвання адмовы ў прытулку
За пяць гадоў абароны ў Грузіі папрасіла больш за 70 беларусаў, тром дзясяткам ужо адмовілі
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка