У Польшчы знаходзіцца 350 былых беларускіх добраахвотнікаў — кіраўнік фонду ветэранаў

19 снежня, Позірк. У Польшчы знаходзіцца 350 былых беларускіх добраахвотнікаў, паведаміў экс-баец палка імя Кастуся Каліноўскага, кіраўнік фонду Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Павел Мар’еўскі на сустрэчы з віцэ-спікерам Сената Польшчы Міхалам Каміньскім.
Сустрэча прайшла 19 снежня, у ёй таксама ўдзельнічаў дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, паведамляе “Парламенцкі канал”.
“Беларусы, якія ваююць ва Украіне, — гэта героі, якія абараняюць Еўропу ад Расіі. Мне крыўдна і балюча, што па тых ці іншых прычынах іх праблемы не вырашаюцца. У мяне цяпер няма гатовых адказаў, але я абяцаю, што мы паспрабуем іх знайсці”, — адзначыў на сустрэчы Каміньскі, маючы на ўвазе цяжкасці былых добраахвотнікаў з легалізацыяй і сацыялізацыяй у краінах Еўропы.
18 снежня старшыня камісіі Каардынацыйнай рады (КР) па нацыянальнай бяспецы, экс-баец палка Каліноўскага Аляксандр Клачко (пазыўны “Кусь”) правёў адзіночны пікет ля літоўскага Дэпартамента міграцыі ў Вільнюсе, каб прыцягнуць увагу да праблемы легалізацыі беларусаў, у тым ліку добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны.
29 лістапада ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе, што беларускія добраахвотнікі і іх сем’і за мяжой часцяком сутыкаюцца з неразуменнем як з боку саміх беларусаў, так і з боку дзяржаў, у якіх яны апынуліся.
Сітуацыя з экс-байцом ПКК Васілём Верамейчыкам, які быў экстрадаваны з В’етнама ў Беларусь, — гэта, на думку спікера, “адна з верхавін нявырашаных момантаў, якія існуюць ужо два з паловай гады”.
Усяго налічваецца “ад 800 да 1.500 беларускіх ветэранаў”, а таксама “70 сем’яў загінулых беларускіх добраахвотнікаў”, сказаў Клачко. У ветэранаў, падкрэсліў ён, “ёсць дзеці, жонкі, якія таксама маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы”. Былыя добраахвотнікі “застаюцца незразумелымі”, большасць з іх “хавае свой твар”, таму што ёсць пагроза для сваякоў у Беларусі, а таксама пагроза з боку міграцыйных службаў Літвы, Польшчы, таму што “кейс добраахвотніка ідзе ў мінус пры легалізацыі”.



- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства