З 2021 года на мяжы Беларусі з краінамі ЕС загінулі 72 мігранты — ДПК

19 снежня, Позірк. З 2021 года на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза загінулі 72 мігранты, паведаміў 19 снежня намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (ДПК) Мікалай Барэйка на “адзіным дні інфармавання” ў Мінскай гарадской ратушы.
Паводле яго слоў, да 2021 года ДПК “паспяхова спраўляўся” з “патокамі нелегальнай міграцыі”, але з другой паловы 2021-га сутыкнуўся з “неразуменнем калег з сумежных дзяржаў”.
“Па іх ініцыятыве пункты пропуску зачыніліся, спынена дзеянне шэрагу міжнародных пагадненняў па пагранічных пытаннях. Хоць магу вас запэўніць, што абстаноўка на мяжы стабільная, кантралюемая”, — сказаў чыноўнік.
“Росту плыні міграцыі спрыялі заходнія краіны, якія заявілі, што гатовыя прымаць усіх“, — паўтарыў Барэйка агульнапрыняты ў беларускай прапагандзе наратыў.
Ён таксама паведаміў, што сёлета ў Беларусі за “парушэнне заканадаўства на дзяржаўнай мяжы затрымлівалі грамадзян больш чым 40 краін”.
Усяго ў 2024 годзе Беларусь наведала больш за 2 млн замежных грамадзян, заявіў Барэйка.
Паводле даных дакладу “Бяспечнага шляху няма. Смерці мігрант_ак на мяжы Еўрапейскага саюза і Беларусі” праваабарончай арганізацыі Human Constanta, з вясны 2021-га па канец сакавіка 2024-га не менш за 116 нелегальных мігрантаў, у тым ліку 15 жанчын, памерла на мяжы Беларусі з краінамі ЕС. Непасрэдна на тэрыторыі Беларусі на канец сакавіка 2024 года памерла не менш за 47 чалавек.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Як мігранты аказваюцца на мяжы з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства, беларускі бок не каментуе.
Пры гэтым Польшча некалькі разоў паведамляла пра напады на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі. 6 чэрвеня стала вядома пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, Сітэк падвергнуўся нападу мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
27 кастрычніка 2023 года, каментуючы патокі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Мы не адстойнік, мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы (краіны Захаду. — “Позірк”.) іх паклікалі. Хай ідуць”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 1 тыс. спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд пачаў разглядаць скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ студзені ў беларускай эканоміцы было занята на 0,05% больш працаўнікоў, чым месяцам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў за 12 месяцаў павялічыліся на 13,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства