Выбары ў Беларусі праводзяцца для “легалізацыі аўтарытарнай улады” — праваабаронцы
23 снежня, Позірк. Абласныя і Мінская гарадская выбарчыя камісіі “дэ-факта абслугоўваюць уладу і не выконваюць сваіх законных абавязкаў”, іх дзейнасць “супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству і міжнародным стандартам у сферы выбараў”. Пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, апублікаванай 23 снежня.
Каментуючы паведамленне Цэнтральнай выбарчай камісіяй (ЦВК) аб тым, што за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі сабрана больш за 2,5 млн подпісаў, праваабаронцы падкрэсліваюць: “за маляванне нерэалістычных лічбаў” нясуць адказнасць менавіта выбарчыя камісіі, “яны правяраюць сапраўднасць подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах, здадзеных членамі ініцыятыўных груп, і забяспечваюць дакладнасць даных аб колькасці такіх подпісаў”.
“Нерэалістычная лічба для кандыдата Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца адным з галоўных інструментаў фарміравання карцінкі бягучых выбараў. Нібыта 100 тыс. чалавек падпісваліся кожны дзень за яго кандыдатуру, але адпаведнай актыўнасці ні ў інтэрнэце, ні на вуліцах краіны заўважана не было”, — адзначаюць юрысты.
У справаздачы падкрэсліваецца, што міжнародныя стандарты АБСЕ “абавязваюць камісіі як органы, якія праводзяць выбары, дзейнічаць эфектыўна, калегіяльна, непрадузята, з захаваннем празрыстасці і незалежна ад дзяржаўных уладаў ці іншага палітычнага ўплыву”. Пры гэтым іх дзейнасць павінна быць накіравана на “добрасумленнае выкананне законаў без уліку якіх-небудзь палітычных меркаванняў (асабліва ў тых выпадках, калі ў склад выбарчых камісій уваходзяць прадстаўнікі розных партый), а таксама павінна карыстацца даверам усіх сіл, зацікаўленых у выніках выбараў”.
Выбары ў Беларусі “больш не выконваюць сваіх функцый, але выкарыстоўваюцца аўтарытарным урадам у зусім іншых мэтах” — “напрыклад, намаляваць пазітыўную карцінку ўсеагульнай падтрымкі і тым самым легалізаваць аўтарытарную ўладу”, заяўляюць праваабаронцы.
23 снежня ЦВК зарэгістраваў пяць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Акрамя Лукашэнкі, гэта лідары праўладных структур — Сяргей Сыранкоў (Кампартыя Беларусі), Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці), Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя), а таксама былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчана ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць аб імітацыі канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+