Украіна размясціла на мяжы з Беларуссю банеры з адсылкай да Слуцкага паўстання

23 снежня, Позірк. На мяжы з Беларуссю ў Валынскай і Ровенскай абласцях з’явіліся банеры — “пасланні да паўночных суседзяў”, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале вайсковы карэспандэнт Андрэй Цапліенка.
Білборды размешчаны ў пунктах пропуску Даманава (з беларускага боку Макраны), Вічаўка (Трушына) і Гарадзішча (Верхні Церабяжоў).
“Украінскія пагранічнікі на беларускай мове заклікаюць сваіх калегаў не падпарадкоўвацца расійскаму рэжыму і супраціўляцца так, як гэта рабілі калісьці іх дзяды падчас вызваленчай вайны супраць савецкай улады”, — адзначыў Цапліенка.
Цяпер, паводле яго слоў, Беларусь “практычна цалкам” знаходзіцца пад кантролем Расіі.
“Адзіным сапраўдным ядром апазіцыйных сіл Беларусі з’яўляецца полк імя Кастуся Каліноўскага, які цяпер ваюе супраць расійскага войска ва Украіне”, — падкрэсліў ваенкар.
На апублікаваных фота намаляваны герб “Пагоня”, а таксама надпісы, якія адсылаюць да Слуцкага паўстання.
Пункты пропуску на гэтай мяжы зачыненыя з 24 лютага 2022 года, калі расійскае войска ўварвалася ва Украіну з беларускай тэрыторыі. З тых часоў украінскія пагранічнікі і вайскоўцы нясуць службу на гэтых рубяжах, каб не дапусціць паўторнай агрэсіі.
Улады Беларусі і асабіста Аляксандр Лукашэнка неаднаразова абвінавачвалі Украіну ў правакацыях і недружалюбных намерах на мяжы.
Слуцкі збройны чын адбыўся ў лістападзе і снежні 1920 года. Каля месяца беларускія ваенныя аддзелы, сфарміраваныя пераважна з мясцовых сялян, трымалі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі на частцы тагачаснай Мінскай губерні і змагаліся з савецкімі войскамі.
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка


