Памілавана яшчэ 20 асуджаных з палітычных матываў

28 снежня, Позірк. Падпісаны ўказ аб памілаванні яшчэ 20 асоб, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці”, паведаміла 28 снежня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Сярод памілаваных 11 жанчын. У 14 чалавек хранічныя захворванні. Дзеці маюцца ў 10 памілаваных (у адной жанчыны чацвёра дзяцей).
Сцвярджаецца, што “ўсе яны хадайнічалі аб памілаванні, раскаяліся ў зробленым”.
“Міністэрства ўнутраных спраў пракантралюе іх паводзіны пасля вызвалення”, — гаворыцца ў паведамленні.
Гэта восьмая хваля памілаванняў за апошнія паўгода. На пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра вызваленне яго “цяжкахворых апанентаў”, пасля чаго стала вядома пра выхад на волю 18 палітвязняў. Пазней ён падпісаў шэраг указаў аб памілаванні асуджаных за “злачынствы пратэстнай” або “экстрэмісцкай скіраванасці” (на падставе ўказа ад 16 жніўня вызвалена 30 чалавек, 4 верасня — 30, 16 верасня — 37, 7 лістапада — 31, 20 лістапада — 32, 9 снежня — 29).
Такім чынам, за гэты час памілавана 227 чалавек.
Разам з тым людзей у краіне па-ранейшаму затрымліваюць з палітычных матываў, суды рэгулярна выносяць прыгаворы па справах палітычнага характару. Праваабаронцы канстатавалі ўзмацненне рэпрэсій напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных рэжымам Лукашэнкі на 26 студзеня 2025 года.
На 28 снежня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.253 чалавекі. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМігранты, якія прыбылі ў Беларусь, пяць дзён запар спрабуюць трапіць у ЕС праз Літву, 115 дзён запар — праз ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа фоне дзённай спякоты ў Беларусі адзначаны рэкордны начны мінімум тэмпературыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаРыжычэнка: У другім паўгоддзі можна чакаць росту цэн — цяперашняя інфляцыя не адпавядае рэчаіснасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Вельмі хутка, спадзяюся, адкрыем офіс у Варшаве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


