Вярхоўны суд Беларусі прызнаў памерлага ў 1960 годзе Смоўскага вінаватым у генацыдзе
30 снежня, Позірк. Памерлы амаль 65 гадоў таму карнік Хатыні Канстанцін Смоўскі на падставе рашэння Вярхоўнага суда Беларусі ад 30 снежня прызнаны вінаватым паводле арт. 127 КК (генацыд), паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Адзначаецца, што ў адпаведнасці з арт. 46824 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса “ў сувязі са смерцю абвінаваўчы вырак у дачыненні да Смоўскага пастаноўлены без прызначэння пакарання”.
“Смоўскі ўвосень 1941 года добраахвотна ўступіў у фарміраванне “Букавінскі курань”, якое ўваходзіла ў Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў, — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры. — Пасля ўтварэння ўвесну 1942 года 118-га батальёна ахоўнай паліцыі ўвайшоў у яго склад і ачоліў яго”.
Наглядны орган адзначыў, што са студзеня 1943 года па травень 1944-га Смоўскі як камандзір 118-га батальёна “здзяйсняў масавыя забойствы мірнага насельніцтва, у тым ліку асоб, якія знаходзяцца ў бездапаможным стане; ствараў умовы, разлічаныя на знішчэнне беларускага народа шляхам пазбаўлення жылля і маёмасці, неабходнай чалавеку для выжывання і мінімальных жыццёвых патрэбаў; забяспечваў прымусовае перамяшчэнне людзей у Германію для прыцягнення да непасільнай рабскай працы і іншых форм эксплуатацыі”.
Кіраўнік следчай групы Генпракуратуры Валерый Талкачоў раней заяўляў, што ў ходзе расследавання сабраныя “неабвержныя доказы, якія пацвярджаюць віну Смоўскага”, напрыклад “пратаколы допытаў яго калег, тых жыхароў вёсак, якія выжылі, а таксама іншыя архіўныя дакументы, у тым ліку, нямецкія”.
Канстанцін Смоўскі нарадзіўся ў 1892 годзе ў Палтаўскай губерніі (у той час Расійская імперыя). Быў удзельнікам украінскага нацыянальнага руху, ва Узброеных сілах Украінскай Народнай Рэспублікі даслужыўся да звання палкоўніка. Падчас Другой сусветнай вайны спачатку ваяваў у польскім войску, затым трапіў у нямецкі палон і пагадзіўся перайсці на бок гітлераўскай Германіі.
Удзел Смоўскага ў спаленні Хатыні ў складзе 118-га батальёна шуцманшафта 22 сакавіка 1943 года не з’яўляецца сакрэтам, пра гэта было вядома задоўга да расследавання Генпракуратуры.
Пасля Другой сусветнай вайны Смоўскі эміграваў у ЗША, дзе памёр 8 сакавіка 1960 гады.
18 сакавіка 2024 года Вярхоўны суд вынес абвінаваўчы вырак паводле арт. 127 КК украінцу Уладзіміру Катруку, якога таксама абвінавацілі ў спаленні Хатыні. З прычыны яго смерці ў 2015 годзе пакаранне прызначана не было.
26 сакавіка генпракурор Андрэй Швед анансаваў яшчэ пяць падобных судовых працэсаў над памерлымі.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Пры гэтым пад беларускім народам “для мэт гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе пераследваць памерлых у крымінальным парадку.
Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць змест кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла пад рэдакцыяй Шведа. У ёй сцвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з’яўляюцца спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі. Акрамя таго, да генацыду фактычна прыраўнаваны антысавецкі супраціў у першыя пасляваенныя гады.
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка