Спрошчаны парадак выдачы беларусам польскага праязнога дакумента падоўжаны да 30 чэрвеня 2025 года

30 снежня, Позірк. Спрошчаны парадак выдачы праязнога дакумента замежніка, які дзейнічае ў Польшчы для грамадзян Беларусі, падоўжаны да 30 чэрвеня 2025 года.
Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада Польшчы.
7 снежня прыняцце такога рашэння анансаваў Аб’яднаны пераходны кабінет.
Спрошчаны парадак выдачы беларусам польскага праязнога дакумента ўведзены дзвюма пастановамі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, якія набылі моц 1 ліпеня 2023 года. Адно з іх вызваляе беларусаў ад выплаты збору за праязны дакумент, другое — пашырае кола тых, хто можа прасіць пра яго выдачу, вызваляе ад неабходнасці даказваць тое, што асоба не мае магчымасці атрымаць праязны дакумент на радзіме. Улады Польшчы ўжо некалькі разоў падаўжалі адпаведнае рашэнне.
Напрыканцы траўня 2024 года Цэнтр беларускай салідарнасці паведаміў, што МУСіА Польшчы працуе над тым, каб павялічыць тэрмін дзеяння згаданага дакумента — “з вялікай верагоднасцю” — з аднаго да трох гадоў.
На той момант з дзейнымі дазволамі ў Польшчы пражывала больш за 130 тыс. грамадзян Беларусі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



