Спрошчаны парадак выдачы беларусам польскага праязнога дакумента падоўжаць да 30 чэрвеня 2025 года — АПК
7 снежня, Позірк. Спрошчаны парадак выдачы праязнога дакумента замежніка, які дзейнічае ў Польшчы для грамадзян Беларусі, будзе падоўжаны да 30 чэрвеня 2025 года, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Адпаведнай інфармацыяй, паводле сцвярджэння палітычнай структуры, намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Мацей Душчык падзяліўся 6 снежня на сустрэчы з намеснікам кіраўніцы АПК Паўлам Латушкам, членам Каардынацыйнай рады Вольгай Карпушонак і кіраўніцай ініцыятывы Partyzanka Ганнай Маціеўскай.
Адзначаецца, што бакі абмеркавалі пытанні прызнання праязнога дакумента замежніка “ў якасці дакумента, які сведчыць асобу на тэрыторыі Польшчы”, тэрміну яго дзеяння (цяпер — адзін год). Паводле інфармацыі АПК, МУСіА аналізуе “тэхнічныя і прававыя магчымасці”, каб павялічыць тэрмін дзеяння дакумента “да двух ці трох гадоў”. Разам з тым, як было заяўлена, “рэалізацыя гэтага падыходу запатрабуе захавання стандартаў біяметрыі”.
Латушка ўзняў пытанне пра легалізацыю ў Польшчы беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны. Асобна была закранутая тэма “аб аднаўленні функцыянавання рабочай групы па пытаннях, звязаных са знаходжаннем грамадзян Беларусі ў Рэспубліцы Польшча”.
Душчык, як сцвярджае АПК, запэўніў суразмоўцаў, што новая міграцыйная палітыка краіны “не накіравана супраць беларусаў”, яна патрэбна для таго, каб “узмацніць супрацьдзеянне нелегальнай міграцыі”.
Прэс-служба МУСіА па выніках сустрэчы толькі коратка паведаміла, што “перамовы былі прысвечаныя пытанням, што тычацца беларусаў, якія знайшлі працу або прытулак у Польшчы”.
Спрошчаны парадак выдачы беларусам польскага праязнога дакумента ўведзены дзвюма пастановамі МУСіА, якія набылі моц 1 ліпеня 2023 года. Адно з іх вызваляе беларусаў ад выплаты збору за праязны дакумент, другое — пашырае кола тых, хто можа прасіць пра яго выдачу, вызваляе ад неабходнасці даказваць тое, што асоба не мае магчымасці атрымаць праязны дакумент на радзіме. Улады Польшчы ўжо некалькі разоў падаўжалі адпаведнае рашэнне.
Напрыканцы траўня 2024 года Цэнтр беларускай салідарнасці паведаміў, што МУСДІА Польшчы працуе над тым, каб павялічыць тэрмін дзеяння згаданага дакумента — “з вялікай верагоднасцю” — з аднаго да трох гадоў.
На той момант з дзейнымі дазволамі ў Польшчы пражывала больш за 130 тыс. грамадзян Беларусі.
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКрамы беларускіх тавараў у Грузіі не падтрымалі папераджальны страйк з патрабаваннем новых парламенцкіх выбараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка