Яшчэ на год падоўжаная забарона на ўвоз асобных тавараў з “недружалюбных краін”
31 снежня, Позірк. Да 31 снежня 2025 года падоўжаная забарона на ўвоз і рэалізацыю ў Беларусі асобных відаў тавараў, а таксама на імпарт паслуг з “недружалюбных краін”, паведамляе прэс-служба ўрада.
Адпаведнае рашэнне падпісаў 30 снежня прэм’ер-міністр Раман Галачанка.
У адпаведнасці з абноўленым дакументам, у забаронены пералік уключаныя “асобныя тавары, якія паходзяць з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі”.
“У іх ліку піва, зброджаныя напоі, сродкі для догляду за скурай, для валасоў, для галення, для гігіены поласці рота і зубоў, дэзадаранты, саставы для ваннаў, мыла, чысцячыя сродкі, дываны падлогавыя, мужчынскае тэкстыльнае адзенне, абутак з верхам з натуральнай скуры, галаўныя ўборы, пасцельныя прыналежнасці, посуд сталовы, кухонны з фарфору і шкляны, асновы матрацныя, лакі, фарбы, пліты, лісты, плёнкі з пластмас, цэтлікі і этыкеткі з паперы, кардона”, — адзначаецца ў паведамленні.
Пастановай таксама забараняюцца “ўвоз і рэалізацыя вады, уключаючы мінеральную і газаваную”.
Пастанова Саўміна № 700 “Аб прымяненні спецыяльных мер у дачыненні да асобных відаў тавараў” была прынятая 6 снежня 2021 года. Контрсанкцыі былі ўведзеныя для “забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў” Беларусі. З тых часоў яны рэгулярна падаўжаюцца, а пералік забароненых тавараў (цяпер і паслуг) абнаўляецца.
Беларускія ўлады лічаць недружалюбнымі краіны Еўрасаюза, ЗША, Албанію, Вялікабрытанію, Ісландыю, Канаду, Ліхтэнштэйн, Нарвегію, Паўночную Македонію, Сербію, Чарнагорыю і Швейцарыю.
Гэтыя дзяржавы ўвялі альбо далучыліся да санкцый, якія сталі рэакцыяй на фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе, вымушаную пасадку ў Мінску самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair з блогерам Раманам Пратасевічам на борце, падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне.
10 ліпеня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка падоўжыў да 30 чэрвеня 2025 года дзеянне ўказа, які прадугледжвае спагнанне павышаных мытных пошлін пры ўвозе шампуняў, сродкаў для валасоў і чысткі зубоў, якія паходзяць з “краін англасаксонскай групы (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя)”.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


