За паўтары дэкады снежня кандыдаты ў прэзідэнты нічога не выдаткавалі на свае выбарчыя кампаніі

31 снежня, Позірк. Толькі двое з пяці кандыдатаў на пасаду прэзідэнта павялічылі сумы ў сваіх выбарчых фондах з 11 па 27 снежня, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.
За паўтары дэкады гэтага месяца фонд Аляксандра Лукашэнкі павялічыўся на 700 рублёў — да 626.760 рублёў (+0,1%). Рахунак старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча папоўніўся на 2334,88 рубля і склаў 8.804,88 (+36,1%).
Сума сродкаў, сабраных астатнімі кандыдатамі, за гэты час не змянілася: у лідара Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова — 34.370 рублёў, старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка — 24.760, былога члена Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў у 2016–2009 кандыдата на пасаду прэзідэнта ў 2020-м Ганны Канапацкай — 19.210.
За справаздачны перыяд кандыдаты нічога не выдаткавалі на свае выбарчыя кампаніі.
Ад моманту адкрыцця фонду Лукашэнка выдаткаваў 92.032,37 рубля (14,7% усіх сродкаў), Гайдукевіч — 140,88 (1,6%), Сыранкоў — 20.060,94 (58,4%), Канапацкая — 18.895 (98,4 %). Сярод усіх выбіваецца Хіжняк, які ўвогуле нічога не марнаваў.
23 снежня ЦВК абвясціла, што за вылучэнне Лукашэнкі сабрана 2.518.145 подпісаў, Гайдукевіча — 134.472, Сыранкова — 125.577, Канапацкай — 121.077, Хіжняка — 112.779. У той жа дзень усе яны былі зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваІнфармацыя больш як пра траціну тэмпературных анамалій у 2025 годзе паступіла з космасу — НАН БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаПа выніках двух месяцаў Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года краіны ЕС зафіксавалі ў 5 разоў менш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за той жа перыяд 2025-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



