У пяці населеных пунктах Клецкага раёна парушана электразабеспячэнне праз непагадзь
7 красавіка, Позірк. У пяці населеных пунктах Клецкага раёна (Мінская вобласць) “часткова парушана электразабеспячэнне”, паведаміла 7 красавіка прадпрыемства “Мінскэнерга”.
Да гэтага прывяло адключэнне кабельна-паветранай лініі № 525 ПС “Загорнае”, гаворыцца ў паведамленні.
Прычынай называецца “падзенне дрэў з прычыны ўзмацнення заходняга, паўночна-заходняга ветру (аранжавы ўзровень небяспекі)”.
Удакладняецца, што парушана электразабеспячэнне 23 трансфарматарных падстанцый і населеных пунктаў Матушы, Каранеўшчына, Ляцешын, Рассветная, Заполле.
“У цяперашні час спецыялісты РУП “Мінскэнерга” працуюць па нармалізацыі сітуацыі. Задзейнічаны дзве брыгады і тры адзінкі тэхнікі <…>, ідуць аператыўныя пераключэнні і падача напружання спажыўцам. На гэты момант запітаныя ўжо чатыры населеныя пункты з пяці”, — адзначыла прадпрыемства, прынёсшы прабачэнні за “дастаўленыя нязручнасці”.
Раней паведамлялася, што на 6 красавіка ва ўсіх абласцях, акрамя Магілёўскай, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях не выключыла падзення дрэў, парушэння энергазабеспячэння, абвальвання канструкцый, пашкоджання ліній сувязі і электраперадач.
Пазней ведамства паведаміла, што дрэннае надвор’е захаваецца ў Беларусі 7 красавіка.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



