Мінск 23:48

У адной з кватэр Гомеля знойдзеныя трупы трох чалавек

Фота: ДКСЭ

29 красавіка, Позірк. Аб выяўленні трупаў дзвюх жанчын і мужчыны ў адной з кватэр шматпавярховага дома ў Гомелі паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ). Інфармацыя аб надзвычайным здарэнні паступіла ў дзяжурную частку АУС Савецкага раёна.

Адзначаецца, што для каардынацыі працы судовых экспертаў на месца здарэння выбылі намеснікі начальніка ўпраўлення ДКСЭ па Гомельскай вобласці Руслан Раманаў і Дзяніс Заяц.

“Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулыя вялі асацыяльны лад жыцця, злоўжывалі алкаголем”, — паведаміла ведамства. На размешчаных ДКСЭ фотаздымках з месца здарэння ёсць бутэлькі з алкагольнымі напоямі і іншымі (магчыма, спіртазмяшчальнымі) вадкасцямі.

“Дакладную прычыну смерці трэба будзе ўсталяваць па выніках правядзення комплексу судовых экспертыз”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: