Кампанія з трох чалавек расплачвалася ў краме падробкамі — справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд

29 красавіка, Позірк. 41-гадовай і 22-гадовай жыхаркам Мінска, а таксама 31-гадоваму жыхару Барысава (Мінская вобласць) выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 1 і 2 арт. 221 КК (выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай ці каштоўных папер), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, увосені 2025 года кампанія разам распівала алкаголь. Калі спіртное і грошы скончыліся, адна з жанчын паведаміла астатнім членам кампаніі — яна мае тры купюры па 100 рублёў, якія ёй перадаў знаёмы, папярэдзіўшы, што яны несапраўдныя, надрукаваныя на прынтары.
У найбліжэйшай краме нецвярозая кампанія паспяхова расплацілася адной з падробленых купюр за прадукты і алкаголь — касір не заўважыла.
“Натхнёныя лёгкай нажывай, яны вырашылі паўтарыць паход у супермаркет і зноў перадалі для аплаты фальшывую купюру, і зноў разлік прайшоў, — гаворыцца ў паведамленні. — Тое ж самае яны паўтарылі і ў трэці раз. <…> Разлічваючыся падробленымі купюрамі, абвінавачаныя кожны раз атрымлівалі на рукі рэшту, атрымліваючы тым самым матэрыяльную выгаду”.
“Праўда высветлілася толькі пасля таго, як інкасатары, што прыехалі, забралі выручку. Падчас праверкі спецыялісты выявілі прыкметы падробкі грашовых білетаў: адсутнасць вадзяных знакаў, неадпаведнасць тыпаграфскага друку, свячэнне пад ультрафіялетам, а таксама аднолькавыя серыйныя нумары, пра што паведамілі ў міліцыю”, — адзначыў СК.
Міліцыя знайшла людзей, што плацілі падробленымі купюрамі, з дапамогай запісаў камер відэаназірання.
Мужчына і адна з жанчын з санкцыі пракурора змешчаныя пад варту, з іншай жанчыны ўзятая падпіска пра нявыезд і належныя паводзіны.
Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Вызваленне Пачобута не добрая воля Лукашэнкі, а абмен, як у часы "халоднай вайны" ці палоннымі паміж Расіяй і УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе ў Беларусі нарадзілася амаль удвая менш дзяцей, чым у 1995-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


