Мінск 12:38

Медыяпраект Reform.news прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”

Фота на старонцы медыяпраекта ў "Фэйсбуку"

29 красавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 28 красавіка прызнала медыяпраект Reform.news “экстрэмісцкім фарміраваннем”, сведчыць абноўлены пералік на сайце МУС. Цяпер у пераліку 364 пазіцыі.

Датычнымі да “фарміравання” ведамства назвала Фёдара Паўлючэнку, Аляксандра Атрошчанкава і Аляксея Жукава.

Пазначана мноства рэсурсаў — сайты reform.news і reformby.org, адрас электроннай пошты, шэраг каналаў у “ЮТубе” і “Тэлеграме”, старонкі ў “Фэйсбуку”, “УКантакце”, “Інстаграме”, “Трэдс”, “ЦікТоке”, “Аднакласніках”, Х.

Варта адзначыць, што сёлета на пачатку красавіка ў спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” быў паўторна ўнесены “Беларускі расследавальніцкі цэнтр”, адным з датычных да якога быў названы Паўлючэнка.

Летась 13 сакавіка стала вядома, што Паўлючэнка ўнесены ў базу “Вышук”, якую вядзе МУС Расіі.

Падзяліцца: