Ціханоўская абмеркавала з польскім прэзідэнтам Наўроцкім вызваленне Пачобута

28 красавіка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская паведаміла ў сваім тэлеграм-канале пра сустрэчу 28 красавіка з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім.
Сустрэча прайшла ў Дуброўніку (Харватыя) на палях саміту Ініцыятывы трох мораў.
Палітыкі абмеркавалі “вызваленне Анджэя Пачобута, апошнія падзеі, а таксама далейшыя крокі ў супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай”.
“Была рада сустрэцца з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім <…>. Я выказала ўдзячнасць Польшчы і асабіста прэзідэнту за пастаянную ўвагу на вышэйшым узроўні да справы Анджэя Пачобута, які сёння быў вызвалены, а таксама за прысуджэнне яму летась вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы — ордэна Белага Арла”, — заявіла Ціханоўская.
Раней на саміце ў Дуброўніку дэмлідар сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і іншымі палітыкамі.
28 красавіка на беларуска-польскай мяжы адбыўся “шпіёнскі” абмен “5 на 5”. Польскаму боку былі передадзеныя журналіст, актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут (атрымаў 8 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы і распальванні варожасці), польскі манах-кармеліт Гжэгаж Гавел (абвінавачваўся ў шпіянажы, суд на момент вызвалення не адбыўся), грамадзянін Польшчы Томаш Бяроза (14 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў шпіянажы і агентурнай дзейнасці), а таксама два грамадзяніны Малдовы, якія былі затрыманыя ў Расіі і абвінавачаныя ў шпіянажы.
Беларускі бок прыняў былога ўдзельніка беластоцкай харугвы (адзінкі) ваенізаванай арганізацыі “Паспалітае рушэнне“ Уладзіслава Надзейку (быў арыштаваны за перадачу ў Мінск інфармацыі пра тых, хто атрымаў у Польшчы прытулак), былога намесніка кіраўніка Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандра Балана (працаваў на беларускі КДБ), расійскага археолага Аляксандра Буцягіна (быў затрыманы ў Польшчы на запыт Украіны, якая абвінаваціла яго ў незаконных раскопках на анексаваным РФ паўвостраве Крым) і жонку расійскага вайскоўца, які служыць у Прыднястроўі (сепаратысцкі рэгіён Малдовы), Ніну Папову. Пятае прозвішча пакуль невядомае.
Прэзідэнт Польшчы Наўроцкі вітаў вызваленне Пачобута з "цяжкай турмы рэжыму Лукашэнкі"
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



