Лукашэнка працягнуў дзейны з Кубай механізм узаемных паставак
28 красавіка, Позірк. Падаўжаецца дзейны механізм узаемных паставак у рамках міжурадавага пагаднення Беларусі з Кубай ад 24 чэрвеня 2014 года. Адпаведны ўказ № 141 “Аб рэалізацыі міжнароднай дамовы” падпісаў Аляксандр Лукашэнка 28 красавіка, паведамляе яго прэс-служба.
“Указам захоўваюцца ўмовы набыцця кубінскіх лекавых прэпаратаў замест аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, якая пастаўляецца, вырабаў медыцынскага прызначэння і іншых тавараў айчыннай вытворчасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дакумент, як заяўлена, накіраваны “на падтрымку эфектыўнага механізма ўзаемнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба”.
5 красавіка паведамлялася аб 12-м пасяджэнні Беларуска-кубінскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве (ВТС), якое праходзіла ў Мінску пад кіраўніцтвам сустаршыняў камісіі — першага намстаршыні ДВПК Алега Мішчанкі і начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Міністэрства рэвалюцыйных Узброеных сіл Кубы Оскара Энрыке Біёска Гальегі.
Беларусь і Куба аднагалосна і паслядоўна выступаюць “супраць аднабаковых абмежавальных мер у міжнароднай палітыцы і гандлі“, заявіў Лукашэнка 25 чэрвеня мінулага года на сустрэчы з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кубы, прэзідэнтам краіны Мігелем Дыяс-Канэль Бярмудэсам, які наведваў Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (Куба — назіральнік у ЕАЭС).
У траўні 2025 года ў Гаване прайшло чарговае пасяджэнне кубінска-беларускай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
У сярэдзіне лютага таго ж года на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў апублікаваны пратакол да міжурадавага пагаднення ад 24 чэрвеня 2014 года з пералікам тавараў, якія Беларусь і Куба хацелі б пастаўляць адзін аднаму ў рамках “сустрэчнага гандлю“. Згодна з дакументам, для кожнага боку “пры ўзаемных пастаўках тавараў і паслуг вызначаецца ліміт у 15 млн долараў ЗША на пяцігадовы перыяд“.
17 ліпеня 2024 года прэзідэнт Кубы на сустрэчы з Раманам Галоўчанкам, які тады ачольваў беларускі ўрад, асудзіў санкцыі ЗША супраць Беларусі і ўмяшанне ў яе справы.
Куба — адна з бедных краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Пазіцыянуе сябе як сацыялістычная рэспубліка, адзіная партыя ў краіне — камуністычная, апазіцыя праследуецца.


- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Вызваленне Пачобута не добрая воля Лукашэнкі, а абмен, як у часы "халоднай вайны" ці палоннымі паміж Расіяй і УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе ў Беларусі нарадзілася амаль удвая менш дзяцей, чым у 1995-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка

