Мінск 13:31

Замежнік хацеў падкупіць супрацоўніка ДАІ Мінскай вобласці — распачатая крымінальная справа

Архіўнае відэа: прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"

29 красавіка, Позірк. У дачыненні да 50-гадовага замежніка, які жыве ў Мінскім раёне, распачатая крымінальная справа за дачу хабару, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле інфармацыі ведамства, аўтамабіль “Рэно”, якім кіраваў замежны грамадзянін (не ўдакладняецца, якой дзяржавы), спынілі супрацоўнікі спецпадраздзялення па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

“У кіроўцы адсутнічаў допуск да ўдзелу ў дарожным руху на транспартны сродак, — гаворыцца ў паведамленні. — За непрыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці мужчына прапанаваў супрацоўніку хабар”.

“На папярэджанне міліцыянера, што за гэта прадугледжаная крымінальная адказнасць, правапарушальнік не адрэагаваў і пакінуў купюру ў салоне службовага аўто”, — паведаміла МУС.

Адзначаецца, што разбірацца ў сітуацыі на месцы прыязджала следча-аператыўная група.

Падзяліцца: