Памежнікі Украіны не назіраюць перамяшчэння войскаў і тэхнікі да мяжы з боку Беларусі — Дземчанка

29 красавіка, Позірк. Памежнікі “не фіксуюць на тэрыторыі Беларусі ў непасрэднай блізкасці ад <…> мяжы перамяшчэння тэхнікі або падцягвання да мяжы вайскоўцаў”, заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка ў інтэрв’ю агенцтву “Укрінформ”, апублікаваным 29 красавіка.
“Падцягвання войскаў няма. Яшчэ з 2022 года Беларусь трымае на асобных кірунках свае падраздзяленні; тады яны заяўлялі, што гэта з мэтай узмацнення сваёй бяспекі, паколькі чакаюць нейкіх дзеянняў з боку Украіна, хоць Украіна ніколі не пагражала Беларусі і не плануе ажыццяўляць такія дзеянні, — сказаў ён. — Таму маюцца тыя падраздзяленні, якія Беларусь і раней трымала ў кірунку нашай мяжы. Яны праводзяць ратацыю, перасоўванні, аднак нарошчвання нават гэтых падраздзяленняў не адбываецца”.
“Не адбываецца ў непасрэднай блізкасці да мяжы і перамяшчэння тэхнікі. Інфармацыйна нагнятаючы, у свой час беларусы заяўлялі пра стварэнне Паўднёвага аператыўнага камандавання якраз у кірунку мяжы з Украінай. У рамках гэтага могуць таксама ўладкоўвацца пазіцыі, палігоны і пад’язныя шляхі”, — дадаў спікер ДПСУ.
Паводле яго слоў, за тым, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі, “пільна сочаць падраздзяленні выведкі, Міністэрства абароны і Дзяржаўнай памежнай службы, каб своечасова рэагаваць на любыя выклікі і пагрозы”.
Дземчанка канстатаваў, што зараз Расія не трымае ў Беларусі “буйных сіл, у тым ліку пяхотных падраздзяленняў, якія маглі б ажыццявіць паўторнае ўварванне” з беларускай тэрыторыі.
“У той жа час нельга выключаць якіх-небудзь правакацыйных дзеянняў, у прыватнасці з мэтай адцягнення нашых сіл на гэты напрамак ад больш важных, — папярэдзіў ён. — Акрамя таго, Расія можа ў любы момант пачаць перамяшчэнне сваіх сіл у Беларусь і выкарыстаць беларускую інфраструктуру. Магчыма, ажыццяўляецца і ціск на Беларусь, каб яна больш маштабна падтрымала Расію ў вайне, развязанай супраць нашай краіны”.
“Таму сочым, будзем рэагаваць на ўсе выклікі, якія могуць зыходзіць з тэрыторыі Беларусі, і працягваем умацоўваць гэты кірунак. Працягваецца нарошчванне інжынерных умацаванняў непасрэдна па лініі мяжы з Беларуссю. Узмацняюцца фартыфікацыйныя ўмацаванні ў кожнай вобласці, якая мяжуе з РБ: на Валыні, Ровеншчыне, Жытоміршчыне, Кіеўшчыне, Чарнігаўшчыне”, — падсумаваў спікер ДПСУ.
Зяленскі заявіў пра актыўнасць беларускіх уладаў ля мяжы з Украінай і нагадаў ім пра нядаўнія падзеі ў Венесуэле

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства


