Мінск 19:32

На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску памёр грамадзянін Нігерыі

Фота ў тэлеграм-канале ТРВОД

27 чэрвеня, Позірк. На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску памёр грамадзянін Нігерыі 2001 года нараджэння, паведаміў 27 чэрвеня тэлеграм-канал Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

З інфармацыі арганізацыі вынікае, што гэта адбылося “ўчора ўначы”. Малады чалавек быў на беразе вадаёма разам з кампаніяй.

“З іх слоў, хлопец самастойна зайшоў у ваду, нырнуў і праз працяглы прамежак часу (каля 5 хвілін) не ўсплыў”, — адзначае ТРВОД. Заяўлена, што пасля самастойных пошукаў (“каля 3 хвілін”) кампанія “паведаміла пра здарэнне ў МНС”.

Работнікі МНС знайшлі замежніка за 10 метраў ад берага — у месцы, дзе глыбіня вадасховішча складае каля 2 м.

Абставіны смерці ТРВОД апісвае супярэчліва. Спачатку ў паведамленні гаворыцца, што “быў знойдзены і выцягнуты з вады загінулы малады чалавек”, а пасля, што ён “пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў памёр”.

Падзяліцца: