Генпракурор: Пагалоўна прыцягваць да адказнасці тых, хто меў дачыненне да ЕГУ, ніхто не будзе

27 чэрвеня, Позірк. “Экстрэмізм” ёсць адной з асноўных пагроз нацыянальнай бяспецы Беларусі, заявіў генеральны пракурор Дзмітрый Гара ў эфіры тэлеперадачы “Актуальнае інтэрв’ю” (відэазапіс апублікаваны 26 чэрвеня на сайце тэлеканала “Першы інфармацыйны”).
“Хачу адзначыць зніжэнне ўзроўню экстрэмісцкай злачыннасці, у тым ліку і ў інтэрнэце, — сказаў кіраўнік нагляднага ведамства, які раней узначальваў Следчы камітэт. — Гэта вынік сістэмнай комплекснай працы ўсяго праваахоўнага блока, спецслужбаў, усёй дзяржавы”.
“Апошні нашумелы факт — прызнанне Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта так званага экстрэмісцкай арганізацыяй. Гэта было рашэнне Вярхоўнага суда. Арганізацыя, якая пазіцыянуе сябе як беларуская ВНУ ў выгнанні. Па факце гэта экстрэмісцкая арганізацыя, якая ажыццяўляе дзейнасць на шкоду нашай дзяржаве. Па факце — падрыўную дзейнасць. Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці, скажам так, студэнтаў, асоб, якія мелі нейкае дачыненне да гэтай арганізацыі, натуральна, ніхто не будзе”.
14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў ЕГУ, які працуе ў Вільнюсе, і структурныя падраздзяленні, якія ўваходзяць у яго склад, “экстрэмісцкай арганізацыяй”, чыя дзейнасць на тэрыторыі краіны забароненая.
На наступны дзень міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс назваў гэтае рашэнне абуральным, ахарактарызаваў яго як “чарговы варожы акт рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі супраць Літвы і ЕС” і выказаў гатоўнасць “падтрымаць супольнасць ЕГУ”.
16 красавіка МЗС Літвы выказала Беларусі “рашучы пратэст” у сувязі з прызнаннем ЕГУ “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Знешнепалітычнае ведамства расцаніла гэтае рашэнне як “палітычна матываванае, неабгрунтаванае, якое парушае прынцыпы міжнароднага права, а таксама суверэнітэт Літоўскай Рэспублікі”. Выпадак, калі вышэйшая навучальная ўстанова, што законна працуе ў іншай дзяржаве, абвяшчаецца “экстрэмісцкай арганізацыяй”, МЗС назваў беспрэцэдэнтным.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, на фоне прызнання ВНУ “экстрэмісцкай арганізацыяй” распачатая крымінальная справа за садзейнічанне і фінансаванне “экстрэмісцкай дзейнасці”. У краіне пераследуюць людзей, звязаных з ЕГУ. Па выніках першай дэкады чэрвеня было вядома пра больш як 30 вобшукаў у выпускнікоў, студэнтаў ды іншых асоб, якія маюць дачыненне да універсітэта, а таксама ў іх сваякоў.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



