Украінскі і расійскі абмудсмены два дні абмяркоўвалі ў Беларусі пытанні палонных і зніклых без вестак

27 чэрвеня, Позірк. Пытанні палонных і зніклых без вестак абмяркоўвалі 26 і 27 чэрвеня ў Беларусі ўпаўнаважаны Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец і ўпаўнаважаная па правах чалавека РФ Яна Лантратава.
Мяркуючы з фатаздымку, апублікаванага ў “Фэйсбуку” ўкраінскім амбудсмэнам, і відэазапісу ў тэлеграм-канале яго расійскай калегі, перагаворы праходзілі ў аддзяленні памежнага кантролю Новая Гута на беларуска-ўкраінскай мяжы.
“Сёння фактычна завяршаецца двухдзённы пазітыўны трэк, — заявіў Лубінец (на падставе відэазапісу, апублікаванага Лантратавай). — Учора, дзякуючы нашым перагаворам з Янай Валер’еўнай, з нашымі расійскімі калегамі, мы правялі абмен: 160 ваеннапалонных на 160. Учора мы завяршылі гэтую працэдуру, а сёння, дзякуючы нашым перагаворам, нашым дамоўленасцям, ва Украіну вярнуліся сем грамадзянскіх асоб, і на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі вяртаюцца сем грамадзянскіх асоб”.
“Акрамя таго, мы дамовіліся — і ўчора былі перададзеныя спісы асоб, якія лічацца без вестак зніклымі, — каб распачалася працэдура іх верыфікацыі і пошуку. Другое — упершыню былі перададзеныя дакументы юрыдычнага характару, напрыклад, для пацверджання працоўнага стажу або атрымання якіх-небудзь даведак з тэрыторыі дзвюх краін. Улічваючы, што дыпламатычныя стасункі паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй цяпер разарваныя, адзіная магчымасць для грамадзян дзвюх краін атрымаць афіцыйную даведку (як і дакументы ад розных афіцыйных органаў улады нашых краін) — гэта акурат канал камунікацыі паміж намі. Упершыню мы запускаем такую практыку”, — дадаў Лубінец.
Паводле слоў прадстаўніка Украіны, 26 чэрвеня ён “атрымаў першыя запыты” ад расійскай калегі і сам “перадаў першыя запыты ад украінскага боку”.
“Тыя перамовы, якія мы распачалі ўчора і праводзілі сёння, мы працягваем. Я бачу, што ў нас максімальна канструктыўная размова, за што асобна дзякую расійскім калегам і асобна Яне Валер’еўне — за тое, што сапраўды мы бачым намаганні, разуменне і, самае галоўнае, жаданне рабіць усё, каб вярталіся грамадзяне дзвюх краін і максімальна вырашаліся праблемныя пытанні для грамадзян дзвюх краін”, — падкрэсліў Лубінец.
У сваю чаргу Лантратава выказала падзяку “калегам з Рэспублікі Беларусь — за арганізацыю ўсяго гэтага працэсу”.
“Ад моманту майго ўступлення на пасаду (а гэта было 14 траўня 2026 года) у нас ужо атрымалася абмяняць у рамках нашых перагавораў агулам 550 ваеннапалонных, якія вярнуліся дадому, — сказала яна. — І самае галоўнае, мы аднавілі вельмі важны працэс па ўз’яднанні цывільных, сем’яў, мірных жыхароў і вяртанні цывільных мірных жыхароў дадому. Сёння я ўдзячная ўкраінскаму боку і майму калегу за тое, што мы закрылі пытанне па Курскай вобласці. <…> Таксама мы перадалі дадому ва Украіну мірных жыхароў”.
Лантратава адзначыла важнасць дасягнутых з украінскім калегам дамоўленасцяў — пра “узаемнае наведванне ваеннапалонных; перадачу пасылак і лістоў незалежна ад колькасці чалавек; магчымасць кантролю за станам іх здароўя; узаемную перадачу дакументаў”.
“Гэта ўсё вельмі важна, але, напэўна, самае важнае — гэта агульнае наша жаданне, каб у нашых хлопцаў усё было добра. Мы абодва перажываем за стан іх здароўя, і вось гэтыя нашы ўзаемныя дзеянні прыводзяць да таго, што стан і якасць іх утрымання паляпшаецца. Таму мы ўвялі сумесную практыку: мы заходзім у аўтобусы і да нашых хлопцаў, і да ўкраінскіх хлопцаў, размаўляем з імі, даем ім магчымасць патэлефанаваць дадому. Гэта важна і трэба, і я ўпэўненая, што вось гэты канал камунікацыі, які мы стварылі з Дзмітрыем Валер’евічам, ён прынясе толькі канструктыўныя вынікі”, — заявіла Лантратава.
Напярэдадні паведамлялася, што Украіна і РФ правялі восьмы ад пачатку года абмен ваеннапалоннымі праз тэрыторыю Беларусі — 160 на 160.
Першы ў 2026 годзе абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і РФ праз Беларусь адбыўся 5 лютага (157 чалавек з кожнага боку), другі — 5 сакавіка (па 200), трэці — 6 сакавіка (па 300), чацвёрты — 11 красавіка (па 175 ваенных і 7 цывільных), пяты — 24 красавіка (па 193 вайскоўцаў), шосты — 15 траўня (па 205), сёмы — 5 чэрвеня (па 185).
12 красавіка ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” выйшаў рэпартаж, з якога вынікала, што расійскія вайскоўцы, якія вызваляюцца з украінскага палону, праходзяць лячэнне ў Гомелі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



