Паводле звестак ДПК, за 2024 год у Беларусь прыбыло амаль удвая больш украінцаў, чым у 2023-м

3 студзеня, Позірк. За 2024 год у Беларусь заехаў 134.561 грамадзянін Украіны, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
У прыватнасці, як сцвярджаецца, з тэрыторыі Украіны гэта зрабіла 68 чалавек, транзітам праз Польшчу — 107.154, Літву — 25.362, Латвію — 1.977.
З пачатку 2025 года ў Беларусь “праехала 267 украінцаў“, гаворыцца ў рэлізе.
Такім чынам, за тыдзень з 28 снежня колькасць тых, хто прыбыў, склала 1.097 (тыднем раней — 2.879).
Усяго з 24 лютага 2022 года, калі Расія пачала поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны, у Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбыў 282.121 грамадзянін суседняй краіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.986, транзітам праз Польшчу — 205.782, Літву — 53.824, Латвію — 6.529.
Параўнаць гадавыя даныя ў дакладнасці немагчыма, паколькі годам раней ДПК не надаваў інфармацыю за 12 месяцаў.
5 студзеня 2024 года паведамлялася, што з 24 лютага 2022 года ў Беларусь з украінскай тэрыторыі на той момант прыбыло 147 138 грамадзян Украіны.
6 студзеня 2023 года была апублікаваная інфармацыя ДПК, згодна з якой з 24 лютага 2022 года па названую дату ўехала 75.484 ўкраінцы.
З гэтага вынікае, што, паводле прыблізных разлікаў, у 2023 годзе ў Беларусь уехала больш за 71 тыс. грамадзян Украіны.
Такім чынам, за год колькасць тых, хто прыбыў, вырасла прыкладна ў 1,9 раза.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” ў лютым мінулага года амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. Паводле яго слоў, гаворку трэба весці пра звычайныя паездкі грамадзян Украіны ў Беларусь.
Дыпламат адзначыў, што ў адкрытых крыніцах звестак аб колькасці ўкраінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыць ён.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія заехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.
Паводле звестак ААН на 16 снежня 2024 года, па ўсім свеце налічваецца 6.813.900 украінскіх бежанцаў. З іх 6.253.700 зарэгістравана ў Еўропе, 560.200 — за яе межамі.
Мінск у вайне супраць Кіева падтрымлівае Маскву.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+