За мінулы тыдзень у Беларусь прыбылі 1.205 грамадзян Украіны

5 студзеня, Позірк. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, за мінулы тыдзень у Беларусь прыбылі 1.205 грамадзян Украіны (тыднем раней — 2.644).
Транзітам праз Польшчу прайшло 819 чалавек (1.714), Літву — 310 (951), Латвію — 16 (39).
Усяго з 24 лютага 2022 года ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 147.138 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.916, транзітам праз Польшчу — 98.254, Літву — 28.427, Латвію — 4.541.
З 1 студзеня 2024 года ў Беларусь уехала 648 украінскіх грамадзян: транзітам праз Польшчу — 466, Літву — 177, Латвію — 5.
Паводле даных Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў на 19 снежня 2023 года, па ўсім свеце зарэгістравана 6 млн 335,1 тыс. грамадзян, якія вымушана пакінулі Украіну, у тым ліку ў Еўропе (на 5 снежня 2023 года) — 5 млн 931,5 тыс.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль.

- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 29 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаЗ 2017 года Германія экспартавала ў Беларусь 5,5 тыс. сельскагаспадарчых жывёл і 4,3 млн птушакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з вясны 2025 года мігранты штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу 10 дзён запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


