Латушка: Дэмакратычная, незалежная, суверэнная Беларусь адпавядае і нацыянальным інтарэсам Польшчы
4 студзеня, Позірк. Дэмакратычная, незалежная, суверэнная Беларусь, у якой зацікаўленая абсалютная большасць беларусаў, адпавядае і нацыянальным інтарэсам Польшчы, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка па выніках цырымоніі, прысвечанай пачатку польскага старшынства ў Савеце Еўрапейскага саюза, якая прайшла 3 студзеня.
Як паведаміла “Позірку” прэс-служба палітыка, на цырымоніі ён прысутнічаў як прадстаўнік АПК на запрашэнне польскага міністра па справах ЕС Адама Шлапкі.
Паводле слоў Латушкі, на “супадзенні інтарэсаў” у такой будучыні Беларусі можа грунтавацца “агульная стратэгія”, якая “падкрэслівае важнасць дэмакратычных змен у Беларусі”.
“Для дэмакратычных сіл Беларусі важнай з’яўляецца сістэмная праца па папулярызацыі сумесна са структурамі ЕС еўрапейскай перспектывы для беларусаў”, — адзначыў ён.
Беларускія дэмсілы, звярнуў увагу намеснік кіраўніцы АПК, вызначылі “шэраг прыярытэтаў” на найбліжэйшую перспектыву, якія важна рэалізаваць пры падтрымцы ЕС і польскага старшынства. Гаворка пра непрызнанне запланаваных рэжымам Лукашэнкі на 26 студзеня прэзідэнцкіх выбараў і “недапушчэнне вяртання” яго “міжнароднай суб’ектнасці”; прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за “злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, ваенныя злачынствы супраць украінскіх дзяцей”.
Акрамя таго, трэба дамагчыся, каб беларускія дэмсілы мелі голас у выпадку перамоў па Украіне (праз наўпроставы ўдзел ці праз польскае старшынства), і пазбавіць рэжым Лукашэнкі шанцу ўдзелу ў іх.
Важным, паводле слоў Латушкі, застаецца пытанне паляпшэння мабільнасці беларусаў, працягу “садзейнічання ў выдачы віз у краіны ЕС для камунікацыі беларускага грамадства з Еўропай”.
Сярод прыярытэтаў таксама павелічэнне ліку адукацыйных стыпендый для беларусаў у Еўропе, падтрымка незалежных СМІ і блогераў, нацыянальнай культуры і беларускай ідэнтычнасці.
Палітык падкржсліў важнасць правядзення з ініцыятывы МЗС Польшы Касцюшкаўскага форуму (3–4 лютага ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці ў Гданьску), прысвечанага падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці.
Польскае старшынства ў ЕС, выказаў спадзеў Латушка, дазволіць “звярнуць увагу еўрапейскіх партнёраў на масавыя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі”, “узмоцніць стратэгію ЕС у мэтах пошуку рашэнняў і інструментаў для пераадолення гуманітарнага крызісу ў Беларусі”, “пасадзейнічае вызваленню палітвязняў”, узмоцніць “ціск на пануючы ў Беларусі рэжым”.
Намеснік кіраўніцы АПК падзякаваў Польшчы, яе ўраду і грамадству за “вялікую дапамогу, якая была аказаная і працягвае аказвацца” беларусам, беларускім дэмсілам “у гэты складаны лёсавызначальны перыяд для Беларусі”.
Ад імя АПК палітык таксама падзякаваў міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму, які “ў сваёй прэзентацыі прыярытэтаў польскага старшынства ў ЕС асабліва падкрэсліў важнасць рэалізацыі падыходу “no business as usual” (з англ. вобразна “не будзе як раней”. — “Позірк”.) у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі”. “Гэта можа стаць асновай для далейшых дзеянняў, у тым ліку супрацоўніцтва Польшчы з дэмакратычнымі інстытутамі і ініцыятывамі беларускай грамадзянскай супольнасці як падчас старшынства Польшчы ў ЕС, так і пасля яго”, — сказаў Латушка.
Падчас імпрэзы палітык паразмаўляў з кіраўнікамі абедзьвюх палат парламента, членамі ўрада, еўрадэпутатамі ад Польшчы наконт сумесных мерапрыемстваў падчас польскага старшынства ў ЕС.
У сярэдзіне снежня 2024 года Сікорскі заявіў, што падчас польскага старшынства ў Савеце ЕС праца будзе сфакусаваная на “максімальнай падтрымцы Украіны, захаванні цяперашняй палітыкі ў дачыненні да Расіі і Беларусі”. “Мэтай старшынства будзе ўзмацненне санкцый ЕС супраць агрэсараў — Расіі і Беларусі, а таксама барацьба з іх абыходам”, — падкрэсліў кіраўнік польскай дыпламатыі.
Туск лічыць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адным з выклікаў у перыяд польскага старшынства ў ЕС
Беларусь будзе адным з прыярытэтаў ЕС падчас старшынства Варшавы — намесніца кіраўніка МЗС Польшчы
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрагноз-2025. Праз масавыя рэпрэсіі правядзенне свабодных і сумленных выбараў у Беларусі ўяўляецца немагчымым — МЗС ФРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+