Беларусь будзе адным з прыярытэтаў ЕС падчас старшынства Варшавы — намесніца кіраўніка МЗС Польшчы

17 снежня, Позірк. Тэма Беларусі стане адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў Еўрапейскім саюзе, заявіла намесніца міністра замежных спраў гэтай краіны Хенрыка Масціцка-Дэндыс на сустрэчы 17 снежня з намеснікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўлам Латушкам.
У прыватнасці, адзначае прэс-служба АПК, адным з “галоўных прыярытэтаў” ЕС будзе “падтрымка дэмакратычных памкненняў беларусаў”.
У ліку “важнейшых падзей” гэтага перыяду кабінет называе правядзенне ў пачатку лютага 2025 года па ініцыятыве міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага “Форума Касцюшкі” — канферэнцыі высокага ўзроўню, на якую плануецца запрасіць “як кіраўнікоў шэрагу міністэрстваў замежных спраў еўрапейскіх краін, так і кіраўніка і прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады, а таксама іншых прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага грамадства”.
Адзначаецца, што на сустрэчы Латушка падзякаваў Польшчы за арганізацыю Дзён Беларусі, якія прайшлі ў Бруселі з 9 па 13 снежня і сталі “важным сігналам падтрымкі для беларускай дэмакратычнай супольнасці”.
Таксама палітык адзначыў важнасць чацвёртага пасяджэння кансультацыйнай групы “Беларусь — ЕС”, якое прайшло ў тыя ж дні.
“Асобна Павел Латушка праінфармаваў намміністра замежных спраў пра ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі напярэдадні так званых выбараў, — адзначаецца ў паведамленні АПК. — Латушка і Хенрыка Масціцка-Дэндыс пагадзіліся, што сёння няма ніякіх падстаў і ўмоў для таго, каб назваць фарс, арганізаваны рэжымам, дэмакратычнымі і празрыстымі выбарамі. Польшча будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы агульнай пазіцыі ЕС, якая, як плануецца, будзе агучана адразу пасля 26 студзеня 2025 года”.
Сярод іншага на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні прыцягнення да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі і “яго памагатых за злачынствы супраць чалавечнасці” і “ваенныя злачынствы супраць украінскага народа”.
Латушка папрасіў Масціцку-Дэндыс падтрымаць зварот урада Літвы ў Міжнародны крымінальны суд наконт выдачы ордара на арышт Лукашэнкі. Намесніца міністра падкрэсліла, што Польшча “палітычна падтрымлівае гэты крок”.
“Асобна былі прадстаўлены магчымасці выкарыстання механізмаў АБСЕ на шляху дасягнення адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі”, — адзначаецца ў рэлізе АПК.
Таксама паведамляецца, што з удзелам дырэктаркі консульскага дэпартамента МЗС Польшчы Юстыны Хжаноўскай бакамі былі “абмеркаваныя візавыя пытанні і пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы”, у тым ліку праблемы “выдачы віз на падставе запрашэнняў беларусаў, якія маюць міжнародную абарону ў Польшчы”.
Польшча будзе старшынстваваць у ЕС у першай палове 2025 года.

Туск лічыць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адным з выклікаў у перыяд польскага старшынства ў ЕС

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік ДПК анансаваў стварэнне яшчэ шасці пагранічных застаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць "на русском языке" не ўзнікне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка