Прэс-служба Лукашэнкі анансавала яго сустрэчу з Пуціным у Туркменістане

7 кастрычніка, Позірк. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла 7 кастрычніка пра яго тэлефонную размову з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Адзначаецца, што бакі “закранулі асабліва актуальныя тэмы парадку дня”.
“Абмеркаванне асобных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднай абстаноўкі прэзідэнты дамовіліся прадоўжыць пры сустрэчы на палях саміту СНД у Туркменістане”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней у гэты дзень Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння.
Лукашэнка будзе знаходзіцца з візітам у Туркменістане 8–9 кастрычніка. Саміт СНД пройдзе гэтымі днямі ў Нацыянальнай турыстычнай зоне “Аваза” (каля горада Туркменбашы).
Апошні раз Лукашэнка лётаў у РФ з рабочым візітам, у рамках якога сустракаўся з Пуціным, у канцы жніўня.
26 чэрвеня прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра пачатак яго візіту ў РФ. Пазней стала вядома пра яго сустрэчу з Пуціным. 27 чэрвеня было заяўлена, што яны “працягваюць зносіны”. Падрабязнай інфармацыя пра змест іх перамоваў не публікавалася. З заявамі яны не выступілі, пратакольныя фота таксама не былі апублікаваныя.
2 чэрвеня паведамлялася аб чарговай тэлефоннай размове Лукашэнкі і Пуціна.
Яны таксама сустракаліся ў Астане (Казахстан) у рамках саміту Еўразійскага эканамічнага саюза, які праходзіў 28–29 траўня. Перад гэтым яны размаўлялі па тэлефоне 15 траўня — абмяркоўвалі, як заяўлялася, пытанні эканомікі і абароны.
9 траўня Лукашэнка ўдзельнічаў у мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Маскве. У рамках візіту таксама адбылася яго асабістая сустрэча з Пуціным.
12 красавіка яны абмяркоўвалі па тэлефоне “актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва”, у тым ліку “ў гандлёва-эканамічнай сферы”. Да таго ў 2026 годзе Лукашэнка і Пуцін, паводле паведамленняў іх прэс-службаў, стэлефаноўваліся 21 сакавіка, 8 і 19 лютага.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



