Беларуская рота БПЛА ў ВСУ будуецца пад новую мадэль вайны — Кабанчук

7 кастрычніка, Позірк. Фарміраванне беларускай роты беспілотных лятальных апаратаў “Воля” (спецыялізаванае падраздзяленне Узброеных сіл Украіны) з’яўляецца крокам да стварэння “асобнага кампанента ў новых УС Рэспублікі Беларусь”, заявіў 7 кастрычніка прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Вадзім Кабанчук.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба АПК, рота “ствараецца не як яшчэ адно пяхотнае фарміраванне, а як падраздзяленне, якое будуецца пад новую мадэль вайны, якая вядзецца зараз ва Украіне”.
Пры гэтым, паводле сцвярджэння Кабанчука, “упершыню ўкраінскі бок даў фактычны дазвол на заняцце пасад на ўзроўні афіцэрскага і сяржанцкага складу самімі беларусамі”.
Касцяк падраздзяленні складаюць людзі з вопытам удзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне, сказаў палітык: “Некаторыя з іх па некалькі гадоў ваявалі ў розных падраздзяленнях, і зараз яны будуць асвойваць такую вузкаспецыялізаваную працу, перадаваць свой вопыт новым добраахвотнікам”.
БПЛА, зазначыў ён, дазваляюць павышаць эфектыўнасць баявых дзеянняў: “Адзін добра падрыхтаваны экіпаж можа выконваць разведвальныя, карэкціровачныя, ударныя задачы і г. д. без неабходнасці задзейнічаць цэлую роту або батальён у адной задумцы”.
Аб стварэнні роты “Воля” паведаміла 5 кастрычніка “Люстэрка” са спасылкай в.а. яе камандзіра Мікіту Забугу, прывёўшы таксама каментар амбасадара па асобых даручэннях МЗС Украіны Яраслава Чарнагора.
Інфармацыю пацвердзілі “Позірку” ў офісе дыпламата.
СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да пяці прадстаўнікоў палка Каліноўскага
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваАб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ў Беларусі "не ўражвае" — кіраўнік дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



