Супрацоўнікі КДБ і КДК будуць уключаныя ў склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама — указ Лукашэнкі

7 кастрычніка, Позірк. У склад аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ў якасці іх членаў будуць уключаныя кіраўнікі адпаведных падраздзяленняў Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Камітэта дзяржаўнага кантролю. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 5 кастрычніка 2026 года №531. Тэкст дакумент апублікаваны 7 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале.
Указам зацверджана новая рэдакцыя пункта 7 Палажэння аб кадравым забеспячэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання.
Пры гэтым са згаданага пункта знікла норма аб уключэнні ў склад згаданых органаў “іншых службовых асоб па рашэнні старшыні аблвыканкама, Мінскага гарвыканкама па ўзгадненні з прэзідэнтам”.
Згодна з указам, у склад адпаведнага выканкама цяпер будуць уваходзіць старшыня і яго намеснікі, кіраўнік спраў, начальнік упраўлення ўнутраных спраў, а таксама згаданыя прадстаўнікі КДБ і КДК.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка


