У 2024 годзе не менш як 2 тыс. чалавек прыцягнулі да адказнасці за “экстрэмісцкія матэрыялы” — праваабаронцы

4 студзеня, Позірк. Летась не менш як 2 тыс. чалавек прыцягнулі да адказнасці паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць), сведчыць маніторынг праваабарончага цэнтра “Вясна”.
“Гэтая лічба няпоўная і можа быць значна большай, паколькі рэжым усё больш дбайна хавае рэпрэсіі ў краіне”, — падкрэслілі праваабаронцы.
Паводле даных “Вясны”, за 2024 год суды прынялі 1.444 рашэнні аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі, сімволікі, атрыбутыкі, друкаваных і кніжных выданняў “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Адзначаецца, што летась было прынята 40,5% усіх рашэнняў аб папаўненні спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, які існуе 16 гадоў (першы запіс зроблены 4 верасня 2008 года). У 2023 годзе суды прынялі 888 такіх рашэнняў, 2022-м — 637.
“Вясна” звярнула ўвагу, што адным судовым рашэннем адпаведны статус можа быць нададзены некалькім матэрыялам (на 1 лістапада 2024 года, паводле падліку даследчыкаў, у пераліку фігуравала 6.565 пазіцый).
У адпаведнасці з працэдурай, гаворыцца ў справаздачы праваабаронцаў, патрабаванне прызнаць нешта “экстрэмісцкімі матэрыяламі” выстаўляе “суб’ект супрацьдзеяння экстрэмізму або пракурор”, суд разглядае заяву “ў парадку асаблівай вытворчасці”. Працэсы праходзяць у закрытым рэжыме, а змесціва матэрыялаў і прычыны прызнання іх “экстрэмісцкімі” не раскрываюцца.
За мінулы год “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызналі не менш як чатыры музычныя кліпы, больш за дзясятак кніг (у тым ліку тры кнігі палітвязня Паўла Севярынца); старонкі ініцыятыў, медыя, лідараў меркаванняў, экс-палітвязняў у сацсетках: “Інстаграме” — 348, “ЦікТоку” — 146, Х — 61.

Дзеці, чые бацькі прыцягваліся да адказнасці за нелаяльнасць уладам, могуць атрымліваць статус такіх, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаУведзены з-за вайны супраць Украіны мараторый на супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю ў галіне навуковых даследаванняў застаецца ў моцы — урад ФРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 30 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася на 1 га, імі пакрыта 47% тэрыторыі краіны — даныя МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+