Белгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў

9 студзеня, Позірк. 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў, паведаміла начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Вольга Бакланава на прэс-канферэнцыі 9 студзеня.
Сярэднегадавая тэмпература паветра склала 9,5 градуса вышэй за нуль, перавысіўшы норму на 2,3 градуса. Да гэтага, паводле слоў прадстаўніка Белгідрамета, самым цёплым быў 2020 год з сярэдняй тэмпературай 9,1 градуса.
“У апошняе дзесяцігоддзе сярэднегадавая тэмпература ўсё часцей перавышае адзнаку 8,5 градуса цяпла пры норме 7,2. Да 2015 года такіх высокіх тэмператур не адзначалася“, — сказала Бакланава.
Станоўчая анамалія тэмпературы летась фіксавалася на працягу 11 з 12 месяцаў. Выключэнне склаў студзень, які “быў ніжэй за кліматычную норму ўсяго на 1 градус”. Тады ж была зафіксаваная самая нізкая тэмпература ў 2024 годзе — 28,7 градуса марозу 8 студзеня на метэастанцыі Езярышча на поўначы Віцебскай вобласці.
Інструментальныя назіранні на надвор’ем вядуцца на тэрыторыі Беларусі з 1881 года.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка29 снежня зафіксавана рэкордная за апошнія паўтара тыдня колькасць спробаў нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЛатушка на развітанні з Мелказёравым: Яго зорка ўжо на небасхіле вольнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


