Беларусы і ірландцы змогуць “аднавіць міждзяржаўную супрацу”, лічыць Лукашэнка

17 сакавіка, Позірк. Беларусь і Ірландыю, нягледзячы на ”геаграфічную аддаленасць і палітычныя складанасці”, аб’ядноўваюць “агульныя духоўныя каштоўнасці: міралюбнасць, шанаванне традыцый, імкненне да дабрабыту і стабільнага жыцця”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 17 сакавіка ірландскі народ з нацыянальным святам — Днём святога Патрыка.
На думку віншавальніка, тэкст паслання якога апублікавала яго прэс-служба, гэты дзень з’яўляецца “ўвасабленнем багатай гісторыі Ірландыі і сімвалам яркай ірландскай культуры, што знаходзіць водгук у сэрцах мільёнаў людзей па ўсім свеце”.
“Упэўнены, што ўзаемная павага і уласцівая нашым нацыянальным характарам добразычлівасць дапамогуць нам у хуткім часе аднавіць міждзяржаўную супрацу”, — адзначыў палітык, зычыўшы народу Ірландыі “еднасці, міру і працвітання”.
Лукашэнка ў сваім віншаванні звяртаецца да ірландскага народа, радзіма якога — востраў Ірландыя, цяпер падзелены паміж Рэспублікай Ірландыяй, а таксама Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Фармальна спіч адрасаваны народу, які пражывае ў Рэспубліцы Ірландыя — дзяржаве, што з’яўляецца членам Еўрапейскага саюза. На карысць гэтага кажа той факт, што Лукашэнка разлічвае на аднаўленне “міждзяржаўнай супрацы”, якую могуць аднавіць толькі суверэнныя незалежныя краіны. Акрамя таго, менавіта ў Рэспубліцы Ірландыя Дзень святога Патрыка — гэта нацыянальны дзень краіны, галоўнае грамадзянскае і культурнае свята і дзяржаўны выходны. У Паўночнай Ірландыі яго таксама шырока адзначаюць, ён з’яўляецца афіцыйным выходным днём, але не нацыянальным святам дзяржавы — Злучанага Каралеўства.
Аднак да каго б Лукашэнка ні звяртаўся, ні Рэспубліка Ірландыя як член Еўразвяза, ані Паўночная Ірландыя як частка Злучанага Каралеўства не прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і, адпаведна, Лукашэнку як кіраўніка беларускай дзяржавы.
І ЕС, і Вялікабрытанія ўвялі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі санкцыі, звязаныя як з фальсіфікацыяй выбараў і рэпрэсіямі, так і за дапамогу Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны і інш.
У сваю чаргу ўсе краіны ЕС і Вялікабрыанія фігуруюць у сфармаваным урадам Беларусі пераліку “недружалюбных краін”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
