Мінск 13:24

Рыжанкоў лічыць, што новыя санкцыі Еўрасаюза шкодзяць не Беларусі і РФ, а самому ЕС

Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў
Архіўнае відэа: медыяслужба ААН / стоп-кадр: "Позірк"

27 ліпеня, Позірк. “Самаізаляцыяй Еўрапейскага саюза”, а не “ізаляцыяй Беларусі ці Расіі” назваў новыя санкцыі ЕС у дачыненні да Мінска і Масквы беларускі міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 27 ліпеня перад семінарам для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў.

“Бо ад кожнага новага пакета санкцый горш за ўсё Еўрапейскаму саюзу і яго грамадзянам, — цытуюць чыноўніка дзяржСМІ. — Мы ж усё бачым, наколькі самі жыхары Еўрапейскага саюза пакутуюць ад таго, што яны аддаленыя ад рынкаў, ад адсутнасці нашых турыстаў у гэтых дзяржавах, ад танных і надзейных рэсурсаў”.

На думку Рыжанкова, ЕС “застаецца самаабмежаваным у некаторай зусім невялікай тэрыторыі, у якой ён сёння знаходзіцца”. “Для ўсіх відавочна, хто ў гэтай сітуацыі праз гэтыя санкцыі больш пакутуе”, — заявіў ён, назваўшы бяздумнай такую ​​палітыку аб’яднання.

Беларусь, сказаў ён, “працягвае супрацу з Расіяй, вялізнай Еўразіяй, Афрыкай”.

“Прастору еўразійскую мы разам фармуем як прастору стабільнасці, бяспекі, супрацы, здымаючы перашкоды па гандлі, руху тавараў, паслуг, людзей, здымаючы візавыя абмежаванні”, — падкрэсліў чыноўнік, заявіўшы, што санкцыі “адкрываюць новыя магчымасці па пошуку іншых партнёраў”.

23 ліпеня Савет ЕС прыняў 21-ы пакет санкцый супраць Расіі, які закрануў у тым ліку Беларусь. Пад абмежавальныя меры трапілі Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, а таксама зарэгістраваная ў расійскім Смаленску Еўрапейская трэйдынгавая кампаніі, якая з’яўляецца даччынай кампаніяй падкантрольнай дзяржаве Беларускай нафтавай кампаніі.

Акрамя таго, ЕС забараніў пастаўкі тэхналогій на адрас чатырох беларускіх юрыдычных асоб, пашырыў пералік прадукцыі, якую нельга набываць у Беларусі і прадаваць ёй.

ЕС увёў санкцыі супраць Мазырскага НПЗ і Еўрапейскай трэйдынгавай кампаніі

24 ліпеня, Позірк. Савет Еўрапейскага саюза ўвёў санкцыі ў дачыненні да Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і Еўрапейскай трэйдынгавай кампаніі (ЕТК), сведчаць дакументы, апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕС. У імплементацыйным рашэнні Савета ЕС 2026/1816 ад 23 ліпеня 2026 года адзначаецца, што Мазырскі …
Падзяліцца: