Кіраўніца МЗС Латвіі абмеркавала з дэлегацыяй ЗША выклікі з боку Беларусі і РФ

27 ліпеня, Позірк. Сітуацыю з бяспекай ў Балтыйскім рэгіёне, уплыў вайны Расіі супраць Украіны на еўрапейскую бяспеку, а таксама выклікі з боку РФ і Беларусі абмеркавала 26 ліпеня з дэлегацыяй Кангрэса ЗША міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ.
Прэс-служба латвійскага знешнепалітычнага ведамства адзначыла, што чыноўніца звярнула ўвагу на крайнюю важнасць захавання “доўгатэрміновай вайсковай, палітычнай і эканамічнай падтрымкі Украіны да дасягнення справядлівага і трывалага міру” і ўзмацнення санкцый супраць РФ.
Міністр падзякавала Кангрэсу за “шматгадовую падтрымку бяспекі Латвіі і краін Балтыі, асабліва падкрэсліўшы важнасць Балтыйскай ініцыятывы ў галіне бяспекі для ўмацавання абараназдольнасці рэгіёну”. Паводле яе слоў, удзел ЗША ў забеспячэнні еўрапейскай бяспекі і трывалае трансатлантычнае партнёрства ёсць “неабходнымі ўмовамі для ўмацавання калектыўнай бяспекі НАТО”.
Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне абаронных галін дзвюх краін. Паводле слоў Бражэ, Латвія прапануе “прывабныя ўмовы для інвестыцый у тэхналогіі двайнога прызначэння, аўтаномных сістэм ды іншыя галіны, а таксама ў навукова-даследчую і доследна-канструктарскую дзейнасць і крэатыўныя індустрыі”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы зараз актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


