1 жніўня 2026 года бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 4,1%

27 ліпеня, Позірк. Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва на перыяд 1 жніўня — 31 кастрычніка 2026 года вызначаны на ўзроўні 530,37 рубля, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 1 красавіка па 31 ліпеня 2026 года БПМ складае 509,62 рублі. Такім чынам, у сярэднім на душу насельніцтва БПМ вырасце на 20,75 рубля, ці на 4,1%.
Ад велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, падвышэнні і даплаты да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па догляду інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
Паводле даных ведамства, для працаздольнага насельніцтва БПМ у найбліжэйшыя тры месяцы будзе складаць 574,38 рубля (554,4; +3,6%), пенсіянераў — 380,86 (366,59; +3,9%), дзяцей: ва ўзросце да 3 гадоў — 326,56 (314,1; +4%), ад 3 да 6 — 437,78 (422,66; +3,6%), ад 6 да 18 — 519,24 (497,59; 4,4%).
БПМ пераглядаецца чатыры разы на год: 1 лютага, 1 траўня, 1 жніўня і 1 лістапада.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



