Мінск 10:42

Толькі ў 36 раёнах Беларусі няма забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў

Ілюстратыўнае фота: "Позірк"

27 ліпеня, Позірк. Забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў няма ў 36 са 118 раёнаў Беларусі (30,5%), сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Мінскай вобласці можна вольна хадзіць у лясы ў Бярэзінскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Клецкім, Капыльскім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Мінскам, Маладзечанскім, Мядзельскім, Нясвіжскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Смалявіцкім, Старадарожскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім раёнах.

У Брэсцкай вобласці — у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім і Пружанскім раёнах; Гродзенскай — у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Астравецкім, Ашмянскім, Свіслацкім і Смаргонскім; Гомельскай — у Жлобінскім, Мазырскім і Рагачоўскім; Віцебскай — у Лепельскім і Чашніцкім.

Забаронена наведваць лясы ў Брагінскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці.

У астатніх 80 раёнах дзейнічаюць абмежаванні, якія азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў.

Згодна з прагнозам Белгідрамета, удзень 27 ліпеня на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы (пры іх месцамі моцныя залевы). Максімальная тэмпература паветра — 31 градус цяпла. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Падзяліцца: